Настаўніцкая
6.15K subscribers
12.1K photos
26 videos
1.58K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
Download Telegram
Круглы стол з удзелам ветэранаў педагагічнай працы і прафсаюзнага руху Мінскай вобласці прайшоў у канферэнц-зале “Настаўніцкай газеты”

📌 Удзельнікі сустрэчы не толькі падзяліліся ўласнымі ўспамінамі аб сваёй прафсаюзнай дзейнасці, але і атрымалі прыемны падарунак ад Мінскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза – падпіску на нашу любімую газету.

Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, якую ўзначальвае Таццяна Апраніч, лічыць сваіх ветэранаў залатым фондам галіновага прафсаюза і сістэмы адукацыі ў цэлым.

У педагогаў-ветэранаў за плячамі – цэлае жыццё і багаты вопыт, які можна і трэба перадаваць наступным пакаленням прафсаюзных лідараў. Прыемна, што ў Мінскай вобласці гэта рабіць умеюць. І робяць.
⚡️ Вынікі гарадскога дыстанцыйнага конкурсу “Электроннае навучанне — навучанне без меж” падвялі ў сталіцы

Да ўдзелу ў ім запрашаліся педагогі і калектывы ўстаноў адукацыі сталіцы, якія распрацавалі на Мінскай гарадской платформе дыстанцыйнага навучання (https://do.minsk.edu.by) электронныя дыстанцыйныя курсы па вучэбных прадметах, накіраваныя на работу з высокаматываванымі навучэнцамі альбо навучэнцамі, якія патрабуюць карэкцыі ведаў.

🎗 У выніку гран-пры конкурсу ўдастоены настаўнікі сярэдняй школы № 51 Мінска Святлана Ярмак, Таццяна Дражына.

Дыпломам І ступені адзначаны педагогі сярэдняй школы № 54 Мінска імя Я.У.Клумава Кацярына Ярмоленка, Вікторыя Хацкевіч, Іна Радзіміновіч, дыпломам ІІ ступені — настаўніца гісторыі сярэдняй школы № 15 Вольга Ганчар. Дыплома ІІІ ступені ўдастоена выкладчыца Мінскага дзяржаўнага каледжа паліграфіі імя В.Харужай Кацярына Адасёва.
Социальный проект "Красота души и тела" реализуют в гимназии Шклова

🔹 Инициатива осуществляется в рамках деятельности ресурсного центра по сохранению здоровья учащихся.

– Главная цель проекта – сохранить и укрепить здоровье подрастающего поколения, привить детям ключевые духовно-моральные качества. В учреждении разрабатывают конструктивные формы детского досуга. В подготовке мероприятий полезной занятости упор делают на использование современных технологий и сопряжение с тематикой семейных ценностей, – рассказала начальник отдела по образованию Шкловского райисполкома Татьяна Лодова.

В ходе проекта гимназия ведет активное взаимодействие с общественными и государственными организациями, Белорусской Православной Церковью. Уже традиционными в учебном заведении стали полилоги педагогов и учащихся с диетологами, врачами, фитнес-тренерами, многодетными матерями, представителями духовенства.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры з многіх раёнаў Гомельшчыны ўпершыню ў складзе журы Гомельскага абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску"

▪️ Яны сталі суддзямі разам з прадстаўнікамі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны.

Сёлета конкурс аднавіўся пасля працяглага перапынку, звязанага з супрацькавіднымі мерапрыемствамі, і змяніў фармат. Цяпер да ўдзелу ў ім запрасілі ўсіх пераможцаў другога этапу Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, якія прымуць удзел у трэцім.

📍 У гімназіі № 36 Гомеля 69 юных рытараў з амаль усіх раёнаў вобласці прадэманстравалі валоданне мовай, уменні разважаць па прапанаванай тэме, выказваць сваю думку, вызначаць пазіцыю аўтара.

Па выніках конкурсу журы вызначыла 30 пераможцаў, якія будуць узнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені.
Городской этап правового турнира "Сила закона" прошел в Скиделе

📌 В интеллектуальной викторине, приуроченной ко Дню юриста, приняли участие 29 учащихся 9, 10 и 11 классов учреждений образования Скиделя. Каждый в своей категории отвечал на 40 вопросов.

В правовом состязании не было равных учащимся средней школы № 1 Скиделя. Среди учащихся 9 классов победила Екатерина Бубен, у десятиклассников первенствовала Татьяна Романюк, а среди выпускных классов лидировал Артем Дешко.

🔜 Победители городского этапа правового турнира в каждой номинации поборются за путевку в финал во втором, областном туре в Гродно.
Круглый стол "Духовный выбор человека" состоялся в рамках VIII Белорусских Рождественских образовательных чтений в ИД "Педагогическая пресса"

Директора школ из разных регионов республики, представители областных методических объединений с интересом выслушали знаковое выступление председателя Синодального отдела по сотрудничеству со светскими учреждениями образования БПЦ протоиерея Федора Повного.

Модератор круглого стола доктор педагогических наук, профессор Академии последипломного образования Галина Николаенко предоставила слово всем участникам, которые поделились своим опытом духовно-нравственного воспитания школьников и дошкольников.

🔜 Творческий отчет о встрече читайте в пятничном номере "Настаўніцкай газеты".
100-летний юбилей отметила участник Великой Отечественной войны, почетный ветеран педагогического труда Валентина Низовцова из Могилева

📌 В период военного лихолетья Валентина Павловна была связной 121-го партизанского отряда имени Османа Касаева. За свою партизанскую деятельность награждена орденом Отечественной войны II степени, медалями "Партизан Великой Отечественной войны" и "Ветеран Великой Отечественной войны".

В послевоенные годы Валентина Низовцова окончила тогдашний Могилевский пединститут. А потом более сорока лет трудилась учителем русского языка и литературы.

🎉 Со значимой датой – вековым юбилеем – Валентину Павловну поздравили начальник главного управления по образованию Могилевского облисполкома Андрей Заблоцкий и председатель областной организации Белорусского профсоюза работников образования и науки Людмила Старостина. Заслуженному педагогу пожелали здоровья и еще долгих лет жизни, вручили цветы и памятный подарок.
Серыя дыялогавых пляцовак, прысвечаных уступнай кампаніі 2023, стартавала ў Мінску

🔻 Праходзіць яны будуць у выглядзе бацькоўскіх сходаў.

Першы прайшоў у БДТУ, куды запрасілі мам і татаў будучых выпускнікоў сталічных школ і гімназій, а таксама іх педагогаў, якія змаглі задаць свае пытанні па правядзенні ЦЭ і паступленні ва УВА міністру адукацыі Беларусі Андрэю Іванцу.

— Фармат бацькоўскага сходу — вельмі добрая форма, якая дапаможа нам максімальна дэталёва растлумачыць усе новаўвядзенні, — адзначыў Андрэй Іванавіч. — Сёння вельмі важна, каб не толькі абітурыенты, але і іх бацькі разумелі, па якіх правілах дзеці будуць заканчваць школу і паступаць ва ўніверсітэты. Таму сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” было прынята рашэнне правесці дыялогавыя пляцоўкі па ўсёй краіне ⬇️ .
Настаўніцкая
Серыя дыялогавых пляцовак, прысвечаных уступнай кампаніі — 2023, стартавала ў Мінску 🔻 Праходзіць яны будуць у выглядзе бацькоўскіх сходаў. Першы прайшоў у БДТУ, куды запрасілі мам і татаў будучых выпускнікоў сталічных школ і гімназій, а таксама іх педагогаў…
⬆️ На першай сустрэчы бацькі і педагогі задалі мноства пытанняў, у тым ліку і наконт мэтавай падрыхтоўкі.

— Сёння створаны ўсе ўмовы папярэдняга заказу кадраў. І калі работадавец загадзя не паклапаціўся пра свае будучыя кадры — набор мэтавікаў, то і мы размяркуем да яго маладых спецыялістаў у апошнюю чаргу. Бо зараз сістэма адукацыі працуе не пад патрэбы УВА, а пад патрэбы нашай эканомікі. Мы цяпер рыхтуем тыя кадры, тых спецыялістаў, па тых спецыяльнасцях і ў той колькасці, у якой яны будуць запатрабаваны не на сённяшні дзень, а на момант заканчэння ўніверсітэта. Гэтая работа вядзецца сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і Міністэрствам эканомікі, і разам мы вызначаем пералік спецыяльнасцей і ўзгадняем кантрольныя лічбы прыёму. Гэта сістэмная, вельмі сур’ёзная аналітычная работа менавіта пад патрэбы нашай эканомікі, — патлумачыў міністр адукацыі.

✔️ Шмат пытанняў-удакладненняў тычылася прэферэнцый пры паступленні адораных і таленавітых старшакласнікаў. Андрэй Іванец нагадаў, што з 1 верасня ў школы вярнулі дапрофільную падрыхтоўку ў 89 класы:

— Зараз мы праводзім такую ідэю ў жыццё: у кожнай школе павінен быць гімназічны клас. Бо ў кожнай школе дастаткова разумных і таленавітых дзяцей, каб з іх сфарміраваць і дапрофільны, і профільны клас і забяспечыць ім адпаведную падрыхтоўку.

Міністр акцэнтаваў увагу на развіцці трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі — ліцэяў:

— Ліцэй, паводле Кодэкса аб адукацыі, — гэта ўстанова з профільным навучаннем і конкурсным адборам. Прычым у справядлівасці адбору павінны быць упэўнены ўсе: і малады чалавек, і яго бацькі. Чаму? А таму што ў адрозненне ад гімназіі гэты адбор праводзіць РІКВ, рыхтуюцца адпаведныя заданні для ўсіх ліцэяў, абсалютна ўніверсальныя, працэдура такая ж, як і правядзенне ЦТ, у выніку якой мы атрымліваем цалкам незалежную адзнаку. Да таго ж наяўнасць інтэрната дасць магчымасць паспрабаваць свае сілы ўсім, нават старшакласнікам з сельскай мясцовасці і раённых цэнтраў.

🔜 Далей, па словах А.Іванца, выпускнікі ліцэяў, якія знаходзяцца пры ўніверсітэтах, пры пэўнай паспяховасці — з баламі не ніжэй за 9 па профільных прадметах і не ніжэй за 8 па ўсіх астатніх — змогуць паступаць у адпаведныя УВА па субяседаванні.

— Мы лічым, што такая траекторыя стане добрым стымулам для развіцця ліцэяў на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі як сістэмы працы з адоранымі і таленавітымі дзецьмі па ўсёй краіне, — дадаў ён.

Акрамя таго, бацькі запыталіся пра дату правядзення выпускнога вечара. А.І.Іванец заявіў, што ў 2023 годзе вучоба ў 11-класнікаў завершыцца да 25 мая, а вось выпускныя вечары пройдуць у тыя ж даты, што і ў мінулыя гады, — 910 чэрвеня.

— Усе нюансы, якія хвалююць бацькоў, мы будзем агучваць. Гэта пытанні этапнасці правядзення як агульнай атэстацыі за курс школы, так і правядзення ўступнай кампаніі. Фактычна той падыход, які сёння пачынае рэалізоўвацца ў рамках указа кіраўніка дзяржавы, вызначае шэраг розных траекторый у залежнасці ад таго, куды малады чалавек хоча пайсці вучыцца. Думаю, ад таго, наколькі дасведчанымі будуць бацькі, будзе залежаць і паспяховасць, і выніковасць прыёмнай кампаніі, — перакананы міністр.

ℹ️ Бацькоўскія сходы пройдуць да канца снежня ва ўсіх гарадах і рэгіёнах краіны.