⚡️ Вынікі гарадскога дыстанцыйнага конкурсу “Электроннае навучанне — навучанне без меж” падвялі ў сталіцы

Да ўдзелу ў ім запрашаліся педагогі і калектывы ўстаноў адукацыі сталіцы, якія распрацавалі на Мінскай гарадской платформе дыстанцыйнага навучання (https://do.minsk.edu.by) электронныя дыстанцыйныя курсы па вучэбных прадметах, накіраваныя на работу з высокаматываванымі навучэнцамі альбо навучэнцамі, якія патрабуюць карэкцыі ведаў.

🎗 У выніку гран-пры конкурсу ўдастоены настаўнікі сярэдняй школы № 51 Мінска Святлана Ярмак, Таццяна Дражына.

Дыпломам І ступені адзначаны педагогі сярэдняй школы № 54 Мінска імя Я.У.Клумава Кацярына Ярмоленка, Вікторыя Хацкевіч, Іна Радзіміновіч, дыпломам ІІ ступені — настаўніца гісторыі сярэдняй школы № 15 Вольга Ганчар. Дыплома ІІІ ступені ўдастоена выкладчыца Мінскага дзяржаўнага каледжа паліграфіі імя В.Харужай Кацярына Адасёва.