Круглы стол з удзелам ветэранаў педагагічнай працы і прафсаюзнага руху Мінскай вобласці прайшоў у канферэнц-зале “Настаўніцкай газеты”

📌 Удзельнікі сустрэчы не толькі падзяліліся ўласнымі ўспамінамі аб сваёй прафсаюзнай дзейнасці, але і атрымалі прыемны падарунак ад Мінскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза – падпіску на нашу любімую газету.

Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, якую ўзначальвае Таццяна Апраніч, лічыць сваіх ветэранаў залатым фондам галіновага прафсаюза і сістэмы адукацыі ў цэлым.

У педагогаў-ветэранаў за плячамі – цэлае жыццё і багаты вопыт, які можна і трэба перадаваць наступным пакаленням прафсаюзных лідараў. Прыемна, што ў Мінскай вобласці гэта рабіць умеюць. І робяць.