Серыя дыялогавых пляцовак, прысвечаных уступнай кампаніі 2023, стартавала ў Мінску

🔻 Праходзіць яны будуць у выглядзе бацькоўскіх сходаў.

Першы прайшоў у БДТУ, куды запрасілі мам і татаў будучых выпускнікоў сталічных школ і гімназій, а таксама іх педагогаў, якія змаглі задаць свае пытанні па правядзенні ЦЭ і паступленні ва УВА міністру адукацыі Беларусі Андрэю Іванцу.

— Фармат бацькоўскага сходу — вельмі добрая форма, якая дапаможа нам максімальна дэталёва растлумачыць усе новаўвядзенні, — адзначыў Андрэй Іванавіч. — Сёння вельмі важна, каб не толькі абітурыенты, але і іх бацькі разумелі, па якіх правілах дзеці будуць заканчваць школу і паступаць ва ўніверсітэты. Таму сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” было прынята рашэнне правесці дыялогавыя пляцоўкі па ўсёй краіне ⬇️ .