Свободный Жлобин | Free Zhlobin
404 subscribers
4.43K photos
594 videos
4 files
1.87K links
"Свободный Жлобин" — это общественная платформа для проведения диалога между представителями власти и общества на территории города Жлобина и Жлобинского района.
Обратная связь: @FreeZhlobinContactBot
Download Telegram
​​🔥 Будучы лідар паўстання 1863-1864-га года на нашых землях Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838 г. у вёсцы Мастаўляны.

📍 Тады гэта быў Гродзенскі павет аднайменнай губерні Расійскай імперыі. Цяпер Мастаўляны ўваходзяць у склад Беластоцкага павета
Падляскага ваяводства Польшчы. Мяжа з Беларуссю — тут жа за вёскай.

Бацькі героя былі каталіцкай шляхтай, але часцяком наведвалі ўніяцкую царкву.

❤️ Кастусь Каліноўскі — аўтар першай беларускай і беларускамоўная газеты, што выдавалася на лацінцы "Мужыцкая праўда". Паўстанне, якім ён кіраваў, абудзіла беларусаў і наш нацыянальны праект. У савецкі час імя Каліноўскага насілі партызанскія атрады і адна брыгада, называлі яго імем вуліцы ў Мінску, народныя паэты пісалі вершы, пра яго здымалі фільмы. Менавіта пра паўстанне Каліноўскага ў Рагачоўскім павеце (у які раней уваходзіла і Жлобіншчына) напісаў Караткевіч свой раман "Каласы пад сярпом тваім". Цяпер сітуацыя змянілася.

👥 Лукашысцкія ўлады імкнуцца сцерці імя Каліноўскага з беларускай гісторыі, пераназваць вуліцы і гімназіі ў яго гонар, абліць памыямі даносчыцы і прапагандысты, фальсіфікуюць гісторыю, малюючы яго то "палякам", то "мясніком". Але, дзякуючы, памяці пра змагара за нашую волю і працы гісторыкаў — імя Каліноўскага будзе захавана, як імя героя Беларусі!

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін #Каліноўскі #Kalinouski
У Вільні адкрылі помнік Кастусю Каліноўскаму і ягоным паплечнікам! Гэта адбылося ў 160 гадавіну пакарання смерцю беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.

📍 Помнік паўстаў насупраць уваходу ў Францішканскі кляштар, нагадвае пра прысягу паўстанцаў перад Богам і Радзімай, што адбылася тут перад пачаткам Студзенскага паўстання.

Ва ўрачыстай імшы з нагоды адкрыцця ўзялі ўдзел і беларускія праваслаўныя святары, што перайшлі з РПЦ у Канстантынопальскі патрыярхат, - Аляксандр Кухта і Георгій Рой.

На адкрыцці было шмат польскіх харцэраў, актывістаў польскага саюза на Літве, літоўскіх моладзевых каталіцкіх арганізацый, вайскоўцаў, былі і літоўскія палітыкі. Нават прыйшла калона вайскоўцаў НАТА.

❤️ Безумоўна, далучыліся і беларусы! На адкрыцці можна было пабачыць і нашыя нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.

#Vilnius #Вильнюс #Вільня #Kalinouski #Каліноўскі
❤️ Мемарыяльную дошку ўсталявалі на вуліцы Кастуся Каліноўскага на доме, у які патрапіў снарад у пачатку сакавіка 2022 года падчас расейскага ўварвання на поўнач Украіны, піша на сваёй старонцы ў Фэйсбук кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч.

🗣 «Гэтая вуліца раней насіла назву дзеяча часоў Другой сусветнай вайны Смірнова. У гонар Кастуся Каліноўскага яе перайменавалі ў 2024 годзе па ініцыятыве дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь», — напісаў Францкевіч.

Устаноўку і выраб мемарыяльнай дошкі ініцыяваў і аплаціў дабрачынны фонд «Вільна Білорусь». Асвяціў памятную дошку капелан Яўген Орда.

😍 На памятнай дошцы змешчаная кароткая біяграфія Кастуся Каліноўскага, а таксама ягоная знакамітая цытата: «Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тады толькі зажывеш шчасліва, калі над табой маскаля не будзе».

#Kalinouski #Ukraine #Belarus #Каліноўскі #Беларусь #Украіна #Украина