Свободный Жлобин | Free Zhlobin
404 subscribers
4.43K photos
594 videos
4 files
1.87K links
"Свободный Жлобин" — это общественная платформа для проведения диалога между представителями власти и общества на территории города Жлобина и Жлобинского района.
Обратная связь: @FreeZhlobinContactBot
Download Telegram
У Вільні адкрылі помнік Кастусю Каліноўскаму і ягоным паплечнікам! Гэта адбылося ў 160 гадавіну пакарання смерцю беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.

📍 Помнік паўстаў насупраць уваходу ў Францішканскі кляштар, нагадвае пра прысягу паўстанцаў перад Богам і Радзімай, што адбылася тут перад пачаткам Студзенскага паўстання.

Ва ўрачыстай імшы з нагоды адкрыцця ўзялі ўдзел і беларускія праваслаўныя святары, што перайшлі з РПЦ у Канстантынопальскі патрыярхат, - Аляксандр Кухта і Георгій Рой.

На адкрыцці было шмат польскіх харцэраў, актывістаў польскага саюза на Літве, літоўскіх моладзевых каталіцкіх арганізацый, вайскоўцаў, былі і літоўскія палітыкі. Нават прыйшла калона вайскоўцаў НАТА.

❤️ Безумоўна, далучыліся і беларусы! На адкрыцці можна было пабачыць і нашыя нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.

#Vilnius #Вильнюс #Вільня #Kalinouski #Каліноўскі
​​❤️ Учора па ўсім свеце беларусы і беларускі адзначалі Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Жлабінчане ў Літве, што былі вымашаныя пад пагрозай рэпрэсій з'ехаць з краіны, таксама нагадалі пра сваіх землякоў за кратамі.

✌️ Падчас акцыі салідарнасці на Кафедральнай плошчы Вільні яны выйшлі з партрэтамі "рэйкавых партызан" са Свелтагорска і палітзняволенага БМЗоўца Аляксандра Гашнікава.

Шчыры дзякуй землякам, што не забываюць нашых герояў. Мы спадзяемся на хуткую сустрэчу ў Жлобіне, і спадзяемся на вашую салідарнасць і падтрымку ў тым, каб нарэшце пазбавіцца ад гэтага канцлагеру Лукашэнкі.

🔗 21 траўня адзначаўся Дзень салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі. Дата абрана не выпадкова, у гэты дзень, у 2021-м годзе, у шклоўскай калоніі загінуў палітзняволены актывіст і патрыёт Вітольд Ашурак.

🔥 Рэйкавыя партызаны са Светлагорска — Зміцер Равіч, Алег Малчанаў і Дзяніс Дзікун спалілі рэлейную шафу на чыгунцы, каб перашкодзіць руху ваеннай тэхнікі праз Беларусь. Былі затрыманыя ў красавіку 2022-га. Асуджаныя ад 21 да 23 год калоніі.

👷‍♂️ Аляксандр Гашнікаў — палітзняволены супрацоўнік БМЗ, адзін з лідараў "Рабочага руху" ў 2020-м, падтрымаў стачку працоўных на беларускіх прадпрыемствах супраць фальсіфікацый выбараў прэзідэнта. Асуджаны на 14 год пазбаўлення волі.

#Zhlobin #Vilnius #Belarus #Жлобин #Беларусь #Вильнюс #Жлобін #Вільня