Свободный Жлобин | Free Zhlobin
403 subscribers
4.4K photos
583 videos
4 files
1.86K links
"Свободный Жлобин" — это общественная платформа для проведения диалога между представителями власти и общества на территории города Жлобина и Жлобинского района.
Обратная связь: @FreeZhlobinContactBot
Download Telegram
❤️ 7 ліпеня 1882 года нарадзіўся Янка Купала!

📍 Будучы класік беларускай літаратуры, а тады Іван Луцэвіч, з’явіўся на свет у Вязынцы непадалёк ад Мінска ў сям’і арандатара Дамініка Луцэвіча.

Бацька паходзіў са збяднелай каталіцкай шляхты, быў залічаны да мяшчанаў, але падчас хросту сына адзначыў дваранскае паходжанне. Маленства і юнацтва паэт правядзе ў пераездах з адной на іншую арандаваную гаспадарку ў ваколіцах Радашковічаў.

📝 Купала быў тонкім лірыкам, што не замінала яму стварыць сапраўдныя пярліны ў нашай літаратуры. Таму не дзіва ў тым, што ўжо ў 1920-х ён быў прызнаным класікам, як і Якуб Колас.

Калі ў 1920-х ён яшчэ мог выказвацца ў сваёй творчасці ў тым ліку і супраць палітыкі бальшавікоў, то пасля 1930-га, калі яго ледзь не давялі да самагубства...

💔 Наш класік трагічна загінуў пры невысветленых абставінах ў Маскве 28 чэрвеня 1942 года. Верагодна быў забіты...

#Zhlobin #Belarus #Жлобин #Беларусь #Жлобін
📍13 ліпеня 1941-га года Жлобін (і яшчэ Рагачоў) стаў першым беларускім горадам, які вызвалілі ад нацысцкіх захопнікаў.

Пакуль уся Чырвоная армія адступала, адзіны корпус генерала Пятроўскага даў годны бой і контратакаваў сілы вермахта каля Дняпра, выбіўшы іх са Жлобіна і Рагачова.

Пра «цуда на Дняпры» 13 ліпеня 1941-га чытайце і глядзіце ў нашых картках.

#Zhlobin #Rogachev #Жлобин #Рогачёв #Рагачоў #Жлобін
❤️ 15 ліпеня 1654 года Жлобін ўпершыню быў узгаданы ў пісьмовых крыніцах!

Гісторыя згадкі трагічная для будучага горада: жлобінскі замак быў цалкам знічтожны запарожскімі казакамі гетмана Івана Залатарэнкі, што перайшоў на бок Маскоўскага царства.

🔥 У ліпені 1654 года, падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—67 гг., войскі казацкага наказнога гетмана Івана Залатарэнкі, якія ваявалі на расійскім баку, узялі штурмам і спалілі «замак Злобін». Пра гэта Залатарэнка паведамляе цару Аляксею ў лісце ад 15 ліпеня 1654 года.

📍 Месца знаходжання замку, амаль як паўміфічную Трою, знайшоў у 1983 годзе Міхась Ткачоў. Замак размяшчаўся на правым беразе Дняпра. Сёння тут месціцца спартыўная школа і гарадскі парк.

Такім вось чынам, дзякуючы трагічным падзеям, упершыню ў гісторыі быў згаданы старажытны Жлобін. Горад на Дняпры мае даўнюю гісторыю, якую варта ведаць.

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін
​​👍 100 год таму, 17 ліпеня 1924-га году, у БССР быў створаны Жлобінскі раён.

Дарэчы, менавіта сёння сваё стагоддзе адначае яшчэ 100 раёнаў усходняй і цэнтральнай Беларусі, якія тады былі ў складзе БССР.

📍 Кантэкст наступны — 17 ліпеня 1924-га года уведзена новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне Беларускай ССР на акругі, раёны і сельсаветы. Тэрыторыя падкантрольная БССР была падзеленая на 10 акругаў: Бабруйскую, Барысаўскую, Віцебскую, Калінінскую, Мінскую, Магілёўскую, Мазырскую, Аршанскую, Полацкую і Слуцкую, а таксама на 100 раёнаў і 1202 сельсаветы.

Акругі да нашага часу не "дажылі", а вось створаныя 100 год таму раёны засталіся.

🤓 Спачату, дарэчы, новаўтвораны Жлобінскі раён уваходзіў у склад Бабруйскай акругі. Межы раёна былі таксама троху іншыя ў 1924, чым сёння.

Так, напрыклад, цікавы факт, у межах раёна існаваў Сенажаткаўскі нацыянальны польскі сельсавет, які быў ліквідованы ў 1937-м, а побач са Жлобінскім да 1939-га года існаваў асобны Стрэшынскі раён.

📍Цікавостка яшчэ і ў тым, што з 1963-га да 2002-га Жлобін не ўваходзіў у склад раёна, а быў горадам абластнога падпарадкавання. Толькі з 4 студзеня 2002-га Жлобін і аднайменны раён сталіся адной адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай.

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін
​​❤️ Сёння 43-гады спаўняецца нашаму земляку і сучасніку, теланавітаму паэту Усеваладу Сцебураку.

Усевалад нарадзіўся ў Жлобіне.
Выхоўваўся ён ў сям’і дактароў Мікалая і Інэсы Сцебуракаў.

📍Пачаў друкавацца ў 1999 годзе на старонках «Нашай Нівы». Паэзія і проза з’яўлялася ў газетах і альманахах: «Рэгіянальнай газеце», «Родзічах», «ЛіМ», «Літаратурная Беларусь», часопісах «Куфэрак Віленшчыны», «Дзеяслоў», ARCHE, у перакладзе на польскую мову ў часопісе «Pobocza», проза перакладалася на ўкраінскую мову.

📚 Удзельнік шматлікіх літаратурных фестываляў: «Бязмежжа» (Польшча), паэтычнага фестывалю памяці імя Міхася Стральцова, памяці Анатоля Сыса, памяці Ніны Мацяш «Бабіна лета» (Беларусь) і інш. Браў удзел у папулярных паэтычных праектах: «Начная чытанка», «Галасы паэтаў», «Чорна-белыя вершы»

🎤 Шэраг вершаў паэта сталі песнямі беларускіх музыкаў — мінскага гурта «S°unduk» (Сундук), магілёўскага гурта «Zatoczka».

Песні на словы У. Сцебуракі ёсць у рэпертуары барда Змітра Бартосіка: «Лістапад», «Рэха 1863-га года», «Дзяды».

🎂 Шчыра віншуем Севу з днём нараджэння і зычым яму новых паэтычных дасягненняў.

Залева.
I цягнуцца ніткі дажджу.
Улева
і ўправа па хаце хаджу.
Адбітак
агеньчыка сьвечкі на шкле.
Ва ўжытак
гарэлку ўводжу, але...
Ня сумны,
бо дождж мой адвечны сябрук.
Разумны
і моцны ў поціску рук.
Патрэбны,
як муза шуканьняў маіх,
і неба ў нас з ім адно на дваіх.

2003

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін
​​🕯 Сёння 40 год, як не стала слыннага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, чый род вядзецца з Рагачоўшчыны.

Будучы класік беларускай літаратуры з’явіўся на свет у Оршы ў 1930 годзе, але менавіта іншы родны горад на Дняпры аказаў на яго такі моцны ўплыў.

📍 З Рагачовам Караткевіча знітоўвае дзед па маці, які распавядаў яму гісторыі шляхетнай барацьбы паўстанцаў Каліноўскага ў нашым рэгіёне. Менавіта гісторыя мясцовага кіраўніка паўстанцаў Тамаша Грыневіча лягла ў аснову легендарнага рамана-эпапеі "Каласы пад сярпом тваім".

Акрамя хаты дзеда Караткевіча і магілы маці пісьменніка ў Рагачове, ёсць і яшчэ адна цікавая мясціна.

💚 Як у кожным куточку Наваградчыны можна знайсці свой «дуб Міцкевіча», так і ўздоўж Дняпра не абышлося без дрэва Караткевіча. Рагачоўцы распавядаюць байку, якой сёння цяжка знайсці дакладнае пацверджанне, што пісьменнік любіў бавіць час побач з мясцовай вярбой, што расце ля самай вады. Магутны падвоены камель сапраўды выдае паважны ўзрост дрэва, таму можна дапусціць, што вярба сапраўды памятае пісьменніка. Нават калі не, то прайсціся ўздоўж высокага берага Дняпра, паразглядаць асаблівасці мясцовай жылой забудовы, паўзірацца ўдалячынь на разлівы ракі будзе не лішнім. Хутчэй за ўсё так і рабіў наш знакаміты пісьменнік.

🙏 Дзякуючы творчасці Караткевіча многія прыйшлі ў беларускую справу яшчэ за савецкім часам. Тэксты Караткевіча натхнялі да цікавасці сваёй мінуўшчынай, рабілі чытачоў неабыякавымі да беларускай гісторыі, мовы і культуры.

💔 Пайшоў з жыцця Уладзімір Сямёнавіч у 54 гады пасля працяглай хваробы. Але ягоная справа жыве, людзі цікавяцца яго творчасцю, улады прыбіраюць са школьнай праграмы "Каласы пад сярпом", а мы ўсё адно ганарымся і цешымся такім нашым слынным земляком, што паяднаў два гарады Дняпра.

#Zhlobin #Rogachev #Orsha #Жлобин #Рогачёв #Орша #Жлобін #Рагачоў #Ворша #Караткевіч
❤️ 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэта дата, пра якую зараз не напіша ніводны дзяржаўны ідэолаг!

Згодна Дэкларацыі Беларусь станавілася прававой дзяржавай, «якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу».

✌️ З 1991 па 1996 гады менавіта гэты дзень адзначаўся, як Дзень Незалежнасці і быў галоўным нацыянальным святам.

Лукашэнка не хацеў, каб незалежнасць асацыявалася з суверэнітэтам і перашкаджала ягонай ідэі інтэграцыі Беларусі з Расіяй. Таму ён абраў у якасці даты — 3 ліпеня, дзень вызвалення Мінска ад нямецкай акупацыі ў 1944-м годзе (у савецкі час адзначаўся, як дзень горада).

З Днём Незалежнасці, сябры! Дыктатура абрынецца, а Незалежнасць застанецца. Жыве Беларусь!

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін #ЖывеБеларусь
​​💔 28 ліпеня 1863 года ў Рагачове публічна расейскіім карнікамі быў растраляны кіраўнік паўстання ў нашых мясцінах Тамаш Пётра Грыневіч.

Гэта сумная дата для нашых месцаў, але і магчымасць аддаць данінку памяці герою.

Нарадзіўся будучы змагар у маёнтку Ніжняя Тошчыца (цяпер — Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці). Тамаш прыходзіўся пляменнікам уладальніку сядзібы у Красным Беразе Івану Грыневічу.

💣 У 1834—1844 гг. быў на вайсковай службе. Выйшаў на пенсію ў чыне штабс-ротмістра і пасяліўся ў родавым маёнтку Верхняя Тошчыца Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці).

У красавіку 1863 года арганізаваў паўстанцкі атрад ў Рагачоўскім павеце і стаў яго камандзірам. Праз нястачу рэсурсаў і рэкрутаў атрад хутка пацярпеў паразу. Расейскія войскі прачэсвалі лясы, дзе і знайшлі параненанага Тамаша.

Палонным быў дастаўлены ў турму ў Магілёве. У турме ён вёў дзённік, рабіў малюнкі (на адным з іх выяўлены надмагільны крыж з якарам).

💔 Па прысудзе ваенна-палявога суда, Тамаш Грыневіч быў публічна расстраляны ў Рагачове.

📖 Але памяць пра Тамаша засталася. Вобраз Грыневіча стаў прататыпам Усяслава Грынкевіча ў творах Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» і «Каласы пад сярпом тваім». Не выключана таксама, што Грыневіч быў продкам пісьменніка па мацярынскай лініі.

📍 А ў 2015 годзе ў Рагачове на месцы меркаванага растрэлу грамадскія актывісты аднавілі памятны знак Тамашу Грыневічу. Беларусь жыве, пакуль жыве памяць аб нашых героях.

#Zhlobin #Rogachev #Жлобин #Рогачёв #Жлобін #Рагачоў
👍 Ок, ёсць нарэшце і добрыя навіны! У горадзе на Дняпры з насельніцтвам у 77 000 чалавек, цяпер ёсць аж 4 байдаркі і 12 чалавек могуць сплаўляцца на іх па адмысловым водным маршруце.

💙 Гэта на самой справе добра, бо дагэтуль не было і гэтага. Ну і душа з фантанчыкам для піцця ў Прыдняпроўскім парку не было, а цяпер, бачыце, ёсць.

Мы спадзяемся, што ўсё ж больш сродкаў будзе ўкладацца не ў рэпрэсіўны апарат, які абараняе адно сямейства з-пад Шклова, а ў сацыяльную і гарадскую інфраструктуру для тых, хто рэальна працуе на карысць нашай краіны!

📍 Калі ў вас ёсць жаданне скарыстацца маршрутам па маляўнічаму заказніку "Смычок", то трэба звяртацца ў дырэкцыю заказніка: 8 (02334) 3-81-78 альбо 8 (029) 307-14-01.

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін
Пра адкрыццё флагштоку ўжо заўтра, а сёння скончым дзень на пазітыўнай ноце. Першую ўзнагароду сярод беларусаў і беларусаў на Алімпійскіх гульнях у Парыжы — срэбны медаль у спаборніцтвах па батуце — атрымалася Віялета Бардзілоўская ❤️

📍Віялеце 19 гадоў, яна родам з Магілёва. У 2021-м дзяўчына стала чэмпіёнкай Еўропы на юніёрскім узроўні — атрымалася перамагчы ў сінхронных скачках. У Парыжы, аднак, Бардзілоўская выступае ў адзіночным турніры.

🛑 Нагадаем, што з-за санкцый праз суагрэсію рэжыма Лукашэнкі беларусы і беларускі выступаюць на Алімпійскіх гульнях у Парыжы пад нейтральным сцягам і толькі пасля праверкі на нейтральнасць, то бок яны не падтрымліваюць вайну супраць Украіны.

Мы шчыра рады за Віялету і віншуем яе са срэбрам! 👍

#Zhlobin #Belarus #Жлобин #Беларусь #Жлобін
​​📚 6 жніўня 1517 года Францішак Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр». Гэты дзень адзначаецца як Дзень беларускага кнігадруку.

💔 Пасля 2020 года большасць незалежных беларускіх выдавецтваў была вымушана з'ехаць з краіны. Але што адбываецца з кнігавыдавецтвам унутры Беларусі? Дзяржаўная прэса паведамляе пра дасягненні кнігавыдавецкай галіны, але рэальная сітуацыя не супадае з дэкларацыямі.

Набыць кнігу ў Беларусі становіцца цяжэй. У большасці гарадоў цяжка знайсці літаратуру, асабліва на беларускай мове. Паводле даследавання Інстытута сацыялогіі, у 2024 годзе кожны пяты беларус ніколі не купляе кнігі. А толькі 30% насельніцтва карыстаюцца бібліятэкамі.

📍 У 2023 годзе было выдадзена найменшая за дзесяць гадоў колькасць кніг — 7842 назвы агульным накладам 19,7 млн асобнікаў. На беларускай мове сітуацыя горшая: у 2023 годзе было выдадзена 965 назваў кніг накладам 2,9 млн асобнікаў, што з'яўляецца самым нізкім паказчыкам з 2000-га.

🙏 Так і хочацца заенчыць: "Францішак, мы ўсё прас...", але спадзяемся на лепшае, чытаем і адукоўваемся.

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін #Belarus #Беларусь
👍 Пачнем дзень з добрых навінаў! У Кубку Беларусі па пляжным валейболе прынялі ўдзел 36 мужчынскіх і 22 жаночыя пары. Сярод жанчын чэмпіёнкамі сталі жлобінчанкі!

❤️ Вераніка Гром і Крысціна Глушакова, у фінале перамаглі Ольгу Абраменка і Надзею Цішкову, таксама выхаванак Жлобінскага ЦАР! 🔥 Такім чынам, першае і другое месцы занялі спартсменкі са Жлобіна.

Віншуем нашых дзяўчат з перамогай і другім месцам ды жадаем ім усім далейшых поспехаў у спорце!

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін
❤️ В этот день, мы просто хотели поблагодарить тех, кто на протяжении всего этого времени помогал и продолжает помогать нам!

Мы знаем, что это не просто. Мы знаем, что за только за эти 4 года в Беларуси арестам подверглось по меньшей мере 65 000 человек, а уголовному преследованию за инакомыслие - почти 7000 человек. Это только те, о ком знают правозащитники. В реальности эти цифры гораздо больше. И не смотря на это, вы всё равно с нами!

✌️ Важно помнить, кто никто ничего не забыл. Всё методично фиксируется. Важно помнить, что за эти 4 года власть никто не полюбил. Невозможно любить лжецов и убийц. Боятся? Да, можно. Любить? Никогда.

😎 І як нашыя продкі калісці давалі запаветы: захоўваем супакой і вострым косы. Трымаемся разам і робім усё магчымае ад кожнага з нас. Час абавязкова прыйдзе. Ён заўжды прыходзіць. Жыве Беларусь!

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін
​​🕯 95 год таму не стала апошняга уласніка сядзібы Красны Бераг на Жлобіншчыне, прамыслоўца і мецэната Вікенція Козел-Паклеўскага.

Каманда "Свабоднага Жлобіна" раней рыхталава 7 фактаў пра алігарха часоў Расійскай імперыі, які адбудаваў адзін з найпрыгажэйшых маёнткаў у Беларусі. Паглядзіце, калі яшчэ не бачылі.

Сёння коратка узгадаем, што Вікенцій Козел-Паклеўскі нарадзіўся 14 студзеня 1853 года ў маёнтку Быкаўшчына на Віцебшчыне.

📍 Бацькам быў знакаміты ўральскі прадпрымальнік Альфонс Козел-Паклеўскі. Паходзілі са старажытнага літоўскага шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага гербу Козел. Гэта род мае ў сваім шэрагу нават цёсак нашага героя: адзін паўстанскі лідар з-пад Вілейкі, другі польскі афіцэр, забіты ў Катыні.

Вінцэнт ж атрымаў у спадчыну ад бацькі заводы і шматлікія прадтрыемствы на Урале. Дзякуючы свайму капіталу ён і адбудаваў знакаміты маёнтак у Красным Беразе, займаўся мецэнатскай справай.

💔 З прыходам бальшавікоў да ўлады вымушаны быў пераехаць ў Польшчу, дзе ўжо былы алігарх і памёр у галечы.

Негледзячы на трагічны лёс апошняга ўласніка маёнтка ў Красным Беразе, жыхары Жлобінскага раёну, а нават і ўсе беларусы, сёння могуць насалоджвацца перлінай архітэктуры нашага краю!

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін
💌 Міністэрства сувязі і Белпошта да Дня беларускага пісьменства выпусцяць асаблівы канверт і марку з выявай краявідаў і герба Івацэвічаў у Брэсцкай вобласці.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам і Івацэвіцкім раённым выканаўчым камітэтам. Тыраж канверта складзе 20 тыс. экзэмпляраў.

📍Спецыяльнае урачыстае гашэнне будзе праходзіць 31 жніўня ў аддзяленні паштовай сувязі №5 Івацэвічаў Брэсцкай вобласці.

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін
❤️ Жлабінчанкі Дыяна Плісова і Кіра Каваленка заваявалі бронзавыя медалі на чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні сярод спартоўцаў да 19 гадоў.

Спаборніцтвы праходзілі ў канадскім горадзе Сент-Катарын, дзе ўдзельнічалі шэсць беларускіх спартоўцаў. У фінале жаночых двоек Дыяна і Кіра занялі трэцяе месца. Беларусы там выступалі пад "нейтральным сцягам" з-за саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны.

Мы ганарымся нашымі зямлячкамі і зычым ім новых перамог!

#Zhlobin #Belarus #Жлобин #Беларусь #Жлобін
👍 У вёсцы Навозы Жлобінскага раёна ўсталявалі памятны знак у гонар населенага пункта.

👥 Некалі шматлюдная вёска, дзе ў 1950-60-х гадах пражывала больш за 200 чалавек, сёння налічвае ўсяго чатырох пастаянных жыхароў. Аднак раз у год, летам, сюды з’язджаюцца ўраджэнцы вёскі з розных куткоў постсавецкай прасторы. У канцы жніўня бягучага года на сустрэчу прыехала каля 40 чалавек.

Камень для знака даставілі з Бабруйскага раёна, на ім замацавана шыльда з надпісам: «Вёска Навозы заснавана ў 1844 г. Месца Навозы вядома з 1639 г.». Гэта даты сведчаць пра гісторыю мясцовасці, якая згадваецца ў дакументах з часоў Рэчы Паспалітай.

🙏 На мерапрыемстве выступіў святар Аляксандр Каліноўскі, які блаславіў адкрыццё. Аляксандр Каліноўскі, каталіцкі святар у Казахстане, штогод наведвае родную вёску, пераадольваючы больш за тры тысячы кіламетраў.

📍 Удзел у мерапрыемстве таксама прыняў прафесар і краязнаўца Яўген Савіч, родам з суседняй вёскі Успалішча.

#Zhlobin #Belarus #Жлобин #Беларусь #Жлобін
❤️ Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў Беларусі з 1994 года ў першую нядзелю верасня.

Задума свята з’явілася ў Міністэрстве культуры і друку Беларусі пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Пасля ўзгаднення з Саветам міністраў і Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 25 мая 1994 з’явілася пастанова аб заснаванні свята Дня беларускага пісьменства.

📚 Першапачаткова дата святкавання была прымеркавана да дня выдання першай друкаванай беларускай кнігі Францыскам Скарынам — 6 жніўня 1517 года. З 1998 года дата святкавання ўстаноўленая ў першую нядзелю верасня

📍 Сёння гэтае свята пройдзе ў 31 раз у Івацэвічах, Брэсцкай вобласці.

#Zhlobin #Жлобин #Ивацевичи #Жлобін #Івацэвічы
🤬Улады працягваюць змаганне з гісторыяй, культурай і паэзіяй...
Верш Янкі Купалы «Хто ты гэткі», які выканаў гурт «Ляпіс Трубяцкі» пад назвай «Ня быць скотам», быў прызнаны экстрэмісцкім.


📚 Акрамя гэтага, хунта забараніла кнігі гісторыка Ігара Мельнікава, у тым ліку «Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны». Гэта выданне распавядае пра польскія вайсковыя злучэнні, якія пачыналі свой шлях са Жлобіна падчас савецка-польскай вайны. Напрыклад, у студзені 1918 года польскія легіянеры з корпуса генерала Доўнар-Мусніцкага, што раней служылі ў расейскай арміі, паўсталі супраць бальшавісцкага камандавання і занялі Жлобін.

Гэтую гісторыю ведаюць нямногія, але ўлады спрабуюць знішчыць любыя згадкі пра яе. Сам гісторык Ігар Мельнікаў быў затрыманы і ўжо шэсць месяцаў знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага ў Мінску.

🤷‍♀️ Такім чынам, улады працягваюць змаганне з культурай, гісторыяй і паэзіяй. Іхняя культура, гісторыя і паэзія – гэта «быць неадукаваным скотам».

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін
📍 Раней вёска Сілівонаўка ля Жлобіна была заможнай, з гаспадаркамі, дзе трымалі кароў, коней, авечак і свіней.

Сяляне былі працавітымі і мужна праходзілі праз выпрабаванні Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, а таксама "ваеннага камунізму".

💔 Пачалася калектывізацыя, усіх пагналі ў калхоз. Раскулачвалі шмат каго, але забілі вёску рэпрэсіі 37-га.

2 верасня 1937 года Асон Рымараў і яшчэ 18 сялянаў былі арыштаваныя і асуджаныя як ворагі народа па лініі НКУС. Праз колькі часу Асон памёр у лагеры. Якімі ворагамі маглі быць не надта адукаваныя сяляне, чыімі шпіёнамі альбо дыверсантамі — пра гэта "ведалі" хіба ў органах. 18 сялянаў, рэпрэсаваныя разам з Асонам Рымаравым, не былі адзінымі ахвярамі сістэмы. За 30-я і 40-я гады, паводле падлікаў Мікалая Рымарава, была рэпрэсаваная ці не палова галоў сямей і старэйшых сыноў. Асноўная іх віна — не хацелі быць у калгасе…

Рэпрэсіі закранулі палову вёскі, што прывяло да яе заняпаду. Сёння Сілівонаўка амаль вымерла...

Фота: А.Лянкевіч

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін