Свободный Жлобин | Free Zhlobin
403 subscribers
4.4K photos
583 videos
4 files
1.86K links
"Свободный Жлобин" — это общественная платформа для проведения диалога между представителями власти и общества на территории города Жлобина и Жлобинского района.
Обратная связь: @FreeZhlobinContactBot
Download Telegram
​​🕯 Сёння 40 год, як не стала слыннага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, чый род вядзецца з Рагачоўшчыны.

Будучы класік беларускай літаратуры з’явіўся на свет у Оршы ў 1930 годзе, але менавіта іншы родны горад на Дняпры аказаў на яго такі моцны ўплыў.

📍 З Рагачовам Караткевіча знітоўвае дзед па маці, які распавядаў яму гісторыі шляхетнай барацьбы паўстанцаў Каліноўскага ў нашым рэгіёне. Менавіта гісторыя мясцовага кіраўніка паўстанцаў Тамаша Грыневіча лягла ў аснову легендарнага рамана-эпапеі "Каласы пад сярпом тваім".

Акрамя хаты дзеда Караткевіча і магілы маці пісьменніка ў Рагачове, ёсць і яшчэ адна цікавая мясціна.

💚 Як у кожным куточку Наваградчыны можна знайсці свой «дуб Міцкевіча», так і ўздоўж Дняпра не абышлося без дрэва Караткевіча. Рагачоўцы распавядаюць байку, якой сёння цяжка знайсці дакладнае пацверджанне, што пісьменнік любіў бавіць час побач з мясцовай вярбой, што расце ля самай вады. Магутны падвоены камель сапраўды выдае паважны ўзрост дрэва, таму можна дапусціць, што вярба сапраўды памятае пісьменніка. Нават калі не, то прайсціся ўздоўж высокага берага Дняпра, паразглядаць асаблівасці мясцовай жылой забудовы, паўзірацца ўдалячынь на разлівы ракі будзе не лішнім. Хутчэй за ўсё так і рабіў наш знакаміты пісьменнік.

🙏 Дзякуючы творчасці Караткевіча многія прыйшлі ў беларускую справу яшчэ за савецкім часам. Тэксты Караткевіча натхнялі да цікавасці сваёй мінуўшчынай, рабілі чытачоў неабыякавымі да беларускай гісторыі, мовы і культуры.

💔 Пайшоў з жыцця Уладзімір Сямёнавіч у 54 гады пасля працяглай хваробы. Але ягоная справа жыве, людзі цікавяцца яго творчасцю, улады прыбіраюць са школьнай праграмы "Каласы пад сярпом", а мы ўсё адно ганарымся і цешымся такім нашым слынным земляком, што паяднаў два гарады Дняпра.

#Zhlobin #Rogachev #Orsha #Жлобин #Рогачёв #Орша #Жлобін #Рагачоў #Ворша #Караткевіч