❤️ 7 ліпеня 1882 года нарадзіўся Янка Купала!

📍 Будучы класік беларускай літаратуры, а тады Іван Луцэвіч, з’явіўся на свет у Вязынцы непадалёк ад Мінска ў сям’і арандатара Дамініка Луцэвіча.

Бацька паходзіў са збяднелай каталіцкай шляхты, быў залічаны да мяшчанаў, але падчас хросту сына адзначыў дваранскае паходжанне. Маленства і юнацтва паэт правядзе ў пераездах з адной на іншую арандаваную гаспадарку ў ваколіцах Радашковічаў.

📝 Купала быў тонкім лірыкам, што не замінала яму стварыць сапраўдныя пярліны ў нашай літаратуры. Таму не дзіва ў тым, што ўжо ў 1920-х ён быў прызнаным класікам, як і Якуб Колас.

Калі ў 1920-х ён яшчэ мог выказвацца ў сваёй творчасці ў тым ліку і супраць палітыкі бальшавікоў, то пасля 1930-га, калі яго ледзь не давялі да самагубства...

💔 Наш класік трагічна загінуў пры невысветленых абставінах ў Маскве 28 чэрвеня 1942 года. Верагодна быў забіты...

#Zhlobin #Belarus #Жлобин #Беларусь #Жлобін