Наш Первомайский образовательный
1.34K subscribers
93.9K photos
4.23K videos
49 files
4.2K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
☝️ШКОЛА ПІЯНЕРСКІХ НАВУК👫

📌У рамках месячніка патрыятычнага выхавання “Памяць запальвае сэрцы” ў гімназіі №9🏢 актывісты БРПА🤝 прынялі ўдзел у пасяджэнні школы піянерскіх навук “Ад правіл акцябрат да законаў піянераў”, ☝️ падчас якога высветлілі, што ❗️быць лідарам піянерскай арганізацыі і прадстаўляць яе інтарэсы 💫- вельмі адказная місія.☝️ І, самае галоўнае, гэтаму трэба вучыцца! 📝

Кожны ўдзельнік пасяджэння 👩‍💻🧑🏼‍💻падзяліўся сваімі ідэямі, 💥задумкамі і творчымі планамі.📝 Рэалізоўваць іх яны плануюць ☝️🎯разам 🤝 са сваімі аднадумцамі.👫
#гімназія9
#лепшыядзеці
#брпа
⭐️Каб гісторыю было немагчыма перапісаць, яе трэба захаваць...

Набліжаецца важная дата, якую ўсе мы павінны памятаць. Прайшло 76 гадоў, але ніхто не забыты і нішто не забыта. І няхай так будзе і далей! Хай гэтая памяць захоўвае мір на зямлі.🌈🌞

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі навучэнцы гімназіі 9 далучыліся да Усебеларускай акцыі 🇧🇾#ПіянерыПомняць, якая арганізавана #БРПА. На гімназічнай сцяне памяці "У страі заўжды, у памяці навекі" - новыя імёны і іх лёсы, дзякуючы якім мы жывем сёння на мірнай зямлі!💚❤️

💥1️⃣9️⃣4️⃣1️⃣ - 1️⃣9️⃣4️⃣5️⃣💥
🌟Наша агульная перамога. Адна на ўсіх!🌟
❤️Будзем помніць!💚

#Гімназія9
#ПіянерыПомняць
#БеларусьПамятае
#БРПА
👫БРПАтэрыторыя дзяцінства

❗️23 снежня на базе гімназічнага музея воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І.Грыцаўца прайшоў урачысты прыём навучэнцаў 2-5 класаў у рады грамадскага аб’яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя".🇧🇾

👫👫 Навучэнцы гімназіі 9 🏢 ва ўрачыстай абстаноўцы прачыталі клятву, паабяцалі добра вучыцца, аказваць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу, берагчы культуру і традыцыі свайго народа, расці сапраўднымі патрыётамі Рэспублікі Беларусь.

☝️З чулымі словамі віншавання да дзяцей звярнуліся госці ўрачыстасці: Тамара Сямёнаўна Вешнякова, 🎖ветэран Вялікай Айчыннай вайны, і Куліковіч Алег Валянцінавіч, гвардыі лейтэнант 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады .

👏Віншуем навучэнцаў з новымі званнямі -❗️ АКЦЯБРОНАК і ПІЯНЕР! ☝️Сучасныя акцябраты і піянеры - гэта творчыя і ініцыятыўныя дзеці, якія па-ранейшаму жадаюць быць першымі ва ўсіх справах, пераймаючы лепшае ў старэйшага пакалення. 💯Яны бясспрэчна стануць гонарам нашай гімназіі! 💥 Жадаем ім радасных падзей, творчасці, запалу і поспеху ва ўсіх справах. 🏆

☝️Быць піянерам - гэта быць неабыякавым і паспяховым, адчуваць сябе часткай нашай Радзімы, часткай Рэспублікі Беларусь.

#гімназія9
#лепшыядзеці
#БРПА
☀️Спадчына ёсць тое, што нам належыць спачатку...💚❤️

        Мой край, мой рай бульбяна-жытны!
        Зеленадолы, залаты!
        Як спеў матулі – старажытны,

        Як песня любай – малады.
        Мы шмат і ведаем і помнім
        Падзей, раскрытых да драбніц.
        Але твой лёс і сёння повен
        Неразгаданых таямніц.


Навучэнцы гімназіі 9, члены БРПА, прынялі актыўны ўдзел у раённым этапе гарадскога конкурсу "Спадчына Беларусі" 🇧🇾ў намінацыі "АртБеларусь". 🏡🧑‍🌾Падчас падрыхтоўкі творчых работ дзеці змаглі далучыцца да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны.

На конкурс прадстаўлены работы, якія натхнёны любоўю да зямлі, прыгажосцю беларускай прыроды.💚 Сваімі арт-аб'ектамі навучэнцы закранулі адвечныя ісціны, нібы даючы ўсім нам магчымасць яшчэ раз адчуць кроўнасць сваіх каранёў і гармонію ўспрыняцця навакольнага свету.🌻

Мы дзякуем усім удзельнікам конкурсу за магчымасць дакрануцца да гісторыі і культуры нашай краіны. Мы вяртаем спадчыну.

#гімназія9
#БРПА
#наследие_республики
🕯Дарога памяці🕯

🙏Вялікая Айчынная пакінула крывавы след у лёсах беларусаў. 🔥Але памяць не сцірае ні жудасныя, ні гераічныя падзеі, не сціхае і боль ад страт. Эстафета памяці перадаецца з пакалення ў пакаленне.🙏

🔴Сёння актыў БРПА і навучэнцы гімназіі 9🏢 наведалі мемарыяльны комплекс "Трасцянец", які з'яўляецца найбуйнейшым на тэрыторыі Беларусі месцам масавага знішчэння людзей у гады нямецка-фашысцкай акупацыі, ⚫️адным з найбуйнейшых у Еўропе канцэнтрацыйных лагераў.🕯

⚪️Навучэнцы пакінулі свае сляды на дарозе памяці, перасеклі тры сімвалічныя плошчы: 🤍белую - плошчу Жыцця, ❤️чырвоную, пераламаную - плошчу Парадоксу і 🖤чорную - плошчу Смерці.

🌸Мы жывём пад мірным небам, але ведаем, як цяжка прыходзілася людзям у той суровы час. Мы, мірнае пакаленне, якое прыйшло пасля вялікага людскога подзвігу, пажыццёва абавязаны тым, хто падараваў нам мір, свабоду і незалежнасць.🇧🇾

❤️Шануйце сваё жыццё і нясіце ў сэрцах памяць!💚

#Жыцькабпамятаць
#лепшыядзеці
#гімназія9
#БРПА
Спяшайся тварыць дабро - ты ў адказе за гэты свет

Сёння актыў БРПА і навучэнцы 6-х класаў гімназіі 9 🏢 прынялі актыўны ўдзел у раённай цімураўскай акцыі "Чысты свет": правялі сезонную ўборку ў Полацкім парку.🧹🍂

☝️Гімназісты не толькі зрабілі добрую справу, але і карысна правялі час.💯👍🏻

💥Далучайцеся і вы. Дабра многа не бывае!💥

#гімназія9
#лепшыядзеці
#БРПА