👫БРПАтэрыторыя дзяцінства

❗️23 снежня на базе гімназічнага музея воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І.Грыцаўца прайшоў урачысты прыём навучэнцаў 2-5 класаў у рады грамадскага аб’яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя".🇧🇾

👫👫 Навучэнцы гімназіі 9 🏢 ва ўрачыстай абстаноўцы прачыталі клятву, паабяцалі добра вучыцца, аказваць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу, берагчы культуру і традыцыі свайго народа, расці сапраўднымі патрыётамі Рэспублікі Беларусь.

☝️З чулымі словамі віншавання да дзяцей звярнуліся госці ўрачыстасці: Тамара Сямёнаўна Вешнякова, 🎖ветэран Вялікай Айчыннай вайны, і Куліковіч Алег Валянцінавіч, гвардыі лейтэнант 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады .

👏Віншуем навучэнцаў з новымі званнямі -❗️ АКЦЯБРОНАК і ПІЯНЕР! ☝️Сучасныя акцябраты і піянеры - гэта творчыя і ініцыятыўныя дзеці, якія па-ранейшаму жадаюць быць першымі ва ўсіх справах, пераймаючы лепшае ў старэйшага пакалення. 💯Яны бясспрэчна стануць гонарам нашай гімназіі! 💥 Жадаем ім радасных падзей, творчасці, запалу і поспеху ва ўсіх справах. 🏆

☝️Быць піянерам - гэта быць неабыякавым і паспяховым, адчуваць сябе часткай нашай Радзімы, часткай Рэспублікі Беларусь.

#гімназія9
#лепшыядзеці
#БРПА