Настаўніцкая
6.15K subscribers
12.1K photos
26 videos
1.58K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
Download Telegram
Абласны семінар-практыкум “Актуальныя формы арганізацыі спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы з навучэнцамі ў шосты школьны дзень” прайшоў у сярэдняй школе № 4 Стоўбцаў

▪️ Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з выставамі творчых работ навучэнцаў “Сябруем са спортам!”, “Міншчыне – 85!”, паглядзелі відэавіншаванне #роднаяМІНШЧЫНАтабе і інш.

З прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Павел Шасцярэнь, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама Людміла Стонька, а таксама начальнік цэнтра фізкультурна-аздараўленчай і турыстычнай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Сяргей Саскавец.

🏐 Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абласнога семінара азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай сярэдняй школы № 4 Стоўбцаў, а таксама паглядзелі, як у навучальнай установе праходзяць заняткі аб’яднанняў па інтарэсах “Навучанне плаванню”, “Фітнес” і інш.
Вынікі культурна-асветніцкага марафону "Час вымяраецца памяццю" падвялі ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь

🔻 На сустрэчы прысутнічалі намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, дырэктар музея Аляксандр Храмой, начальнік упраўлення дыстанцыйных адукацыйных паслуг Нацыянальнага інстытута адукацыі Гульнара Юсцінская.

— Хачу павітаць усіх удзельнікаў гэтага ўнікальнага марафону. Калі паглядзім на нашу сістэму адукацыі, мы з вамі ўбачым, наколькі шмат увагі ўдзяляецца пытанням выхавання падрастаючага пакалення. Вядома ж, выхаванне праз удзел дзяцей у конкурсах мае дастаткова сур'ёзную вагу і дае добрыя вынікі. Арганізатары падышлі вельмі творча да праекта яшчэ на стадыі задумы. Яны не абмежавалі форму падачы, тым самым даўшы ўдзельнікам магчымасць шырока даследаваць тэму. Адзначу, што ўсе прадстаўленыя работы выкананы з душой, — сказаў Аляксандр Кадлубай.

▪️
Марафон даў магчымасць удзельнікам прадставіць гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка, мясцовасці і рэгіёна.
Межрегиональный фестиваль волонтеров-инструкторов равного обучения прошел в Гродно

📍 Фестиваль, в котором приняли участие 11 команд из учреждений образования области, состоялся на базе гимназии № 3 имени О.И.Соломовой Гродно.

На первом заочном этапе руководителями команд совместно с волонтерами-инструкторами разработали и представили в оргкомитет программы проведения интерактивного занятия с элементами тренинга. Второй этап предполагал очное участие с презентацией команд, проведением интерактивного занятия с элементами тренинга.

🎗 По итогам фестиваля в номинации "Лучшая волонтерская команда равного обучения" диплом І степени получили учащиеся гимназии № 10 имени митрополита Филарета (Вахромеева) Гродно Мария Ошурик и Савелий Пузыня (руководитель Л.В.Пономарева). В номинации "Лучшее интерактивное занятие с элементами тренинга как форма просветительской работы с подростками и молодежью" победа у учащихся Коптевской средней школы Гродненского района Сергея Янковича и Миланы Зайко (руководитель О.А.Кая).
Акцыя “Нашы дзеці” на Міншчыне пачнецца з інклюзіўнага фестывалю “Запалі сваю зорку”

🔹Для ўдзелу ў ім было пададзена больш за 50 заявак на творчыя нумары, а таксама прадстаўлена больш за 300 работ па прыкладной мастацкай і выяўленчай творчасці, якія былі падрыхтаваны навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, цэнтраў карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Мінскай вобласці.

Гала-канцэрт фестывалю адбудзецца ў Дзяржынскім гарадскім доме культуры. У фае Дома культуры будзе арганізавана выстава навагодніх вырабаў і малюнкаў, выкананых навучэнцамі ўстаноў адукацыі вобласці.

ℹ️ Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” будзе доўжыцца на Міншчыне да 15 студзеня 2023 года. Сярод традыцыйных абласных мерапрыемстваў запланавана правядзенне кадэцкага балю ў Слуцку, а таксама навагодняга квеста “23 загадкі Міншчыны”, які будзе праводзіцца ў Маладзечне.
Фінал раённага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі — 2023” прайшоў на базе сярэдняй школы № 51 Ленінскага раёна Мінска

📌 Сёлета ў ім прынялі ўдзел 27 педагогаў з устаноў адукацыі Ленінскага раёна. Настаўнікам неабходна было пераадолець шэраг конкурсных выпрабаванняў: яны прадстаўлялі публічнае выступленне “Урок далёкага дзеяння: ідэі, адкрыцці і рашэнні”, апісвалі вопыт педагагічнай дзейнасці і праводзілі адкрыты ўрок у незнаёмым класе.

Перамогу ў спаборніцтвах святкавала настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 4 Мінска Аляксандра Сакулевіч:

Для мяне самым складаным у конкурсе падалося выступленне на сцэне. За яго я перажывала больш за ўсё, бо ўрок — гэта тое, што я ўмею рабіць. Дарэчы, прадстаўляла ўрок у 7 класе па камедыі М.Гогаля “Рэвізор”, і за яго ў мяне было больш за ўсё балаў.
Социальный проект для детей с нарушением слуха реализуют в Полесском государственном университете

✔️ В проекте участвуют воспитанники Пинской специальной общеобразовательной школы-интерната для детей с нарушением слуха.

Начальный этап программы обучения состоит из базовых курсов: "Мой ПК", "Microsoft Office и инструменты Google", "Основы программирования" и "Веб-разработка". После адаптационного периода учащиеся будут осваивать углубленную программу по получению ІТ-навыков.

▪️ В проекте участвует около 10 учащихся 8–12 классов школы-интерната. Занятия проходят раз в неделю в сопровождении учителей, выступающих в роли сурдопереводчиков. Проблем в общении со студентами нет: возрастной барьер между ними и школьниками небольшой.
На працягу 2022 года педагогі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы прымалі актыўны ўдзел у адукацыйным праекце Беларускай алімпійскай акадэміі "Марафон алімпійскай адукацыі 2.0"

🔹 Рашэннем арганізацыйнага камітэта матэрыялы і справаздача ўстановы адукацыі адзначаны як адны з найлепшых у краіне.

На Рэспубліканскай канферэнцыі для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы прадставіла кіраўнік фізічнага выхавання Таццяна Сонец.
Состоялась первая встреча участников “Экспертной площадки” Издательского дома “Педагогическая пресса”

🔻 Новый проект собирает за круглым столом для обсуждения актуальных тем как педагогическую общественность, так и представителей других сфер, людей с активной гражданской позицией.

Первая встреча на “Экспертной площадке” была посвящена итогам Года исторической памяти. В числе участников – депутат Палаты представителей Национального собрания Марина Ленчевская, генеральный секретарь Белорусского общества Красного Креста Дмитрий Шевцов, пресс-секретарь Министерства образования Людмила Высоцкая, декан исторического факультета БГУ Александр Кохановский, начальник отдела по образованию Шкловского райисполкома Татьяна Лодова, директор Забродской средней школы Шкловского района Максим Аниськов.
⚡️ Республиканская благотворительная акция "Наши дети" стартовала в Беларуси

Прежде чем нажать символическую кнопку, которая и дала старт акции, заместитель Премьер-министра Республики Беларусь Игорь Петришенко отметил: "Это наш бренд, наша белорусская традиция – помогать друг другу. И не только в сложные моменты, но и в праздничные. Когда мы видим, что дети обделены заботой, то со стороны государства им уделяется искренне повышенное внимание, чтобы они не чувствовали себя в чем-то ущемленными. Для нас важно в рамках этой акции пронести искренность, доброту и теплоту наших сердец, чтобы каждый наш ребенок сказал, что чудо в нашей стране бывает".

🎉 Акция продлится ровно месяц – с 15 декабря по 15 января. Она пройдет во всех уголках нашей страны, начиная от столицы до областных и районных центров, маленьких деревушек. В это время каждый ребенок сможет почувствовать себя особенным, окунуться в мир праздника и чудес.