На працягу 2022 года педагогі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы прымалі актыўны ўдзел у адукацыйным праекце Беларускай алімпійскай акадэміі "Марафон алімпійскай адукацыі 2.0"

🔹 Рашэннем арганізацыйнага камітэта матэрыялы і справаздача ўстановы адукацыі адзначаны як адны з найлепшых у краіне.

На Рэспубліканскай канферэнцыі для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы прадставіла кіраўнік фізічнага выхавання Таццяна Сонец.