Образование.Ленинский.Минск
4.33K subscribers
32K photos
2.4K videos
3.54K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
🔅🔅#ХВІЛІНА_ПАЭЗІІ

🌱Апошні снегапад забіў марозы, 
Стаў на халву падобны брудны снег, 
І раптам залацістая мімоза 
Галінкі працягнула да мяне. 

🌱Ва ўсіх прахожых прамакаюць ногі, 
Бруіцца ля панеляў каламуць, 
А тут краплінкі сонца залатога 
За змятую траячку ўсім даюць. 

🌱Пяшчотны, залацісты пух гусіны. 
Каму цябе падорыць добры гном? 
Хіба што гэтай маладой дзяўчыне, 
Што тузае машынку за вакном. 

🌱У тлуме уваходных і выходных 
Хай на хвіліну усміхнецца мне, 
Успомніць пра вясну, пра лес свабодны 
І адпачынак дасць сваёй спіне. 

🌱Шуміць па вуліцах халодны вецер, 
А я прынёс праменні ў цёмны дом, 
І стала трошкі больш святла на свеце, 
І ў сэрцы дзеўчыны, што за вакном.
©Уладзімір Караткевіч, "Мімозы"

#па_беларуску🔅🌱🔅