Образование.Ленинский.Минск
🔅
🔅
#ХВІЛІНА_ПАЭЗІІ
🌱
Апошні снегапад забіў марозы,
Стаў на халву падобны брудны снег,
І раптам залацістая мімоза
Галінкі працягнула да мяне.
🌱
Ва ўсіх прахожых прамакаюць ногі,
Бруіцца ля панеляў каламуць,
А тут краплінкі сонца залатога
За змятую траячку ўсім даюць.
🌱
Пяшчотны, залацісты пух гусіны.
Каму цябе падорыць добры гном?
Хіба што гэтай маладой дзяўчыне,
Што тузае машынку за вакном.
🌱
У тлуме уваходных і выходных
Хай на хвіліну усміхнецца мне,
Успомніць пра вясну, пра лес свабодны
І адпачынак дасць сваёй спіне.
🌱
Шуміць па вуліцах халодны вецер,
А я прынёс праменні ў цёмны дом,
І стала трошкі больш святла на свеце,
І ў сэрцы дзеўчыны, што за вакном.
©
Уладзімір Караткевіч, "Мімозы"
#па_беларуску
🔅
🌱
🔅