Образование.Ленинский.Минск
4.33K subscribers
32K photos
2.4K videos
3.54K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
💠 Не трэба жыць як набяжыць.
Так жыць на свеце трэба,
Каб да апошніх дзён любіць
Людзей, зямлю і неба.


Не падаць у сляпы адчай,
Як затрашчаць падпоркі.
Знаць, што жыццёвы каравай
Бывае часам горкі.

💠 Якім не будзеш малайцом, -
Старайся не забыцца,
Што лепей плакаць з мудрацом,

Чым з дурнем весяліцца.

Хто многа вынес на вяку,
Загартаваўшы волю,
Табе на рану ў час пакут
Ён не падсыпле солі.

💠 Пад знакам шчасця і бяды
Так жыць на свеце трэба,
Нічым каб не зняславіў ты
Людзей, зямлю і неба.

©Анатоль Грачанікаў
#паэзія
#па_беларуску
#люблю_Беларусь💠
🍂☀️ШЧАСЦЕ

Простае шчасце людское,
Так, як і наша з табою,
Пэўна, складаецца з солі,
З хлеба, сабранага ў полі,
З поту, з дарожнага пылу,
З роднага небасхілу,
З дружбы, мацнейшай ад смерці,
З песні... І так мне здаецца:
Каб з чаго іншага скласці,
Дык ці было б яно шчасцем?
©Максім Танк
#паэзія
#думка_ў_падарунак
🍂 Не забудзьцеся. Размаўляйце з дзяцьмі аб жыцці. Абавязкова пазваніце бацькам.
🔆Не трэба жыць як набяжыць.
Так жыць на свеце трэба,
Каб да апошніх дзён любіць
Людзей, зямлю і неба.

Не падаць у сляпы адчай,
Як затрашчаць падпоркі.
Знаць, што жыццёвы каравай
Бывае часам горкі.

🔆Якім не будзеш малайцом, -
Старайся не забыцца,
Што лепей плакаць з мудрацом,
Чым з дурнем весяліцца.

Хто многа вынес на вяку,
Загартаваўшы волю,
Табе на рану ў час пакут
Ён не падсыпле солі.

🔆Пад знакам шчасця і бяды
Так жыць на свеце трэба,
Нічым каб не зняславіў ты
Людзей, зямлю і неба.
©Анатоль Грачанікаў
#паэзія #па_беларуску
#люблю_Беларусь
❗️🤓 Верш варты таго, каб яго вывучыць напамяць!
📖 На століку маім ляжаць паперы,
Чарнільніца, як мачыха, стаіць...
А мне так хочацца зірнуць за дзверы,
На двор пайсці ды неба даль праверыць,

Агледзець хмар каралавую ніць.
Люблю я іх, люблю іх узнікненне
І вольны рух па сонечным шляху,
Іх шпаркі рост, купчастае адзенне,

Люблю глядзець, як неба сутарэнне
Узносіць іх кудлатую страху.
Чарнільніца мая глядзіць з дакорам
І думае, напэўна: «Ох, гультай!»

А я тады адказваю з пакорай:
«Я толькі пакурыць, вярнуся скора,
Хвіліначку, галубка, пачакай!
І я за дзверы шусь! — І я на волі.

Такі табе навокала прастор!
Кучматы лес, утульны луг і поле...
Гляджу, што дзеецца ў блакітным доле,
І бачу — хмара ціснецца на бор. 🌧

Іду ў лясок сачыць за хмарай гэтай.
Між сосен двух калышацца гамак.
І чую я — гром глуха грымнуў дзе-та.
Я ў гамаку, — пʼю чары, слодыч лета,
Чарнільніца ж мне кажа там:
— Лайдак!
©Якуб Колас. У летні адпачынак
#паэзія #па_беларуску
Образование.Ленинский.Минск
🌤🎶Мова... Родная мова У марах, у песнях, у снах. Мае ў ёй кожнае слова Свой колер, і смак, і пах. Зліваюцца гукі ў словы I ў рэчышча роднай мовы, Як рэкі ў мора, цякуць, I думкі мае плывуць На хвалях і дзён, і начэй Да сэрцаў людскіх і вачэй. ©Анатоль…
🎶🌤 Месяц люты

Вясёлы месяц люты,
Мяцеліцай раскуты, —
Шумі вятрамі, грай!
Вятры пабралі лютні,
Імчаць у свет бязлюдны.
Праводзіны?
Адходзіны?
Зіме?
Гэй, пачынай!
Давай!
Давай!

Ах, ах, ды ў гэтым месяцы
Яшчэ забіты весніцы,
Марозам прымарожана,
Прымружана
Шчэ лужына
Завейлівым сняжком.

Гудзе вятрамі вуліца,
Як бубен дом.
Мяцеліца пасцелецца
Ад рання да цямна.
Апоўначы насмеліцца
Адліга —
Месяц крыгай
Да самага відна.

А зорка — во свавольніца! —
Пад раніцу расколецца
Аб шыбіну акна.
— Скажыце! Навіна!
Кажыце не кажыце,
Ідзе вясна!

©Міхась Стральцоў
#паэзія
#думка_ў_падарунак
🌤☕️ Добрай раніцы, шчаслівых усмешак родных і добрага надвор'я ў Вашым доме — вясновага і светлага! Няхай гэты сакавіты верш зробіць смак ранішняга кубачка кавы яшчэ больш насычаным і прыемным.
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.

І тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві –
Першы поспех і першыя крокі.

Прыручаюцца салаўі,
І змяняюцца краявіды.
Пачынаецца ўсё з любві –
Нават ненавісць і агіда...

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві.
А інакш і жыць немагчыма
©Яўгенія Янішчыц

#вясна_каханне_прыгажосць
#паэзія🌷
Вясна заўсёды пра каханне.