Образование.Ленинский.Минск
4.33K subscribers
31.9K photos
2.39K videos
3.54K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
КАСТРЫЧНІК🍂🍁
Ціха сцелецца, сцелецца
Ліст на ліст у гаях.
Залатая мяцеліца
Шалясціць на дубах.
Замяла рыжаватыя
Верасы, паплавы.
З песняю сумнаватаю
Нада мной журавы.
Антон Бялевіч
🍁 #беларускі_каляндар
Ці ведаеце вы, што называюць палескімі жамчужынамі?

🍂Увосень на маркотных, шэрых балотах на купінах з’яўляюцца чырвоныя пацеркі журавін.

🔅Называюць гэтыя ягады таксама жураўліны. І менавіта гэта найменне найбольш яскрава ўказвае на паходжанне. Тлумачыцца назва ягад тым, што на імшыстых балотах, дзе яны растуць, водзяцца журавы. І атрымліваецца, што журавіныягады журавоў.
✔️Цікава, што журавіны вельмі карысныя для здароўя чалавека ягады, таму ў халодныя восеньскія дні гатуйце напой з ягад і меду, частуйцеся самі і частуйце сваіх родных.
🍂#беларускі_каляндар
#па_беларуску
🍂3 лістапада 1882 года нарадзіўся Якуб КОЛАС - паэт, празаік, педагог, даследчык, вучоны, які ўзбагаціў нашу культуру і наша светаўспрыманне

📖Некалькі выказванняў пясняра:

🔅 "Шчасце можа быць поўным толькі тады, калі ўсе вакол цябе адчуваюць сябе шчаслівымі".

🔅"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову".

🔅"Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы ‒ бедны чалавек".

🔅"Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар".

🔅"Сэнс жыцця нашага ‒ бесперапынны рух".

🔅"Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш".

🔅"Корань навукі горкі, ды плады яго салодкія".
💯Проста і трапна аб галоўным. Вучымся!

#беларускі_каляндар
#думка_ў_падарунак🍂
🐾 У Мінску сталі ўсе больш заўважаць снегіроў!

⁉️А ці ведаеце Вы...
што беларусы называлі снегіроў гіль, гілік, пераймаючы гукі, што выдае гэта птушка,

што снегіра завуць яшчэ другім папугаем, бо ен таксама здольны пераймаць галасы птушак, жывел і людзей,

што гіль мае чырвоную грудку, паводле легенды, таму што нес людзям з неба агонь і апекся.

👀 Шмат вакол незвычайнага, умей толькі бачыць!

#беларускі_каляндар
❄️📆Сёння, 18 лістапада, дзень нараджэння ў расійскага Дзеда Мароза, што родам з Вялікага Усцюга.

❄️☃️ Наш беларускі Дзед Мароз з Белавежскай пушчы нарадзіўся 16 снежня.

❄️Памесце Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы было адкрыта ў 2003 годзе.

❄️Ужо 4 снежня ў гэтым годзе Дзед Мароз запрашае ў сваю рэзідэнцыю на вялікае свята сустрэчы зімы "Белавежская казка"!

❄️ Чакаем навагоднюю казку! Рыхтуемся да святаў!

#беларускі_каляндар❄️☃️
ПРЫЙШЛІ ГРАМНІЦЫ — СКІДАЙ РУКАВІЦЫ

Грамніцы (Стрэчанне) у беларускім народным календары — свята ачышчэння з дапамогай агню🔥, дзень сустрэчы зімы❄️ з летам☀️.

Назва свята паходзіць ад імя Грамоўніка, якому прыпісвалася ўтварэнне веснавых навальніц⚡️ і дажджоў.

Адметнасць свята — асаблівы чын асвячэння свечак🕯. Грамніцы выраблялі самастойна і асвятлялі ў храме. Дома праводзілі абрад агністага крыжавання🔥:

👨🏻‍🦰Гаспадар дому абпальваў крыжападобна валасы сабе, жонцы і іншым родзічам. Пасля сям'я гуртам ішла ў хлеў, дзе агністыя крыжы выпальваліся на поўсці кожнай жывёліны🐄. Затым гаспадар дакранаўся палаючым кнотам да сцен, вушакоў, дзвярэй, вулляў. Пад канец сямейнай абрадавай дзеі свечку тушылі, прыносілі ў хату і хавалі за бажніцу, каб ніхто не бачыў👀 і свечка не страціла сваёй гаючай моцы.

На працягу года свечкі выкарыстоўвалі на засеўках, пры грымотах, хваробе.

💯Якая б ні здаралася падзея —радасная ці сумная —з верай у дапамогу запальвалася грамнічная свечка🕯

#центрМаяк
#беларускі_каляндар
🌅 СВЕТ- САВЕТ МАЯКА🗼 -- рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і нясе іх каларыт у сучаснасць.

Сустракаем Масленiцу -- старажытнае свята славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды. Для святкавання вызначаны восьмы тыдзень перад Вялікаднем, калі ўсе чакалі цёплай пары і сваімі дзеяннямі нібыта “выганялі” зіму.

🥞Галоўная ежа на Масленіцу – масла, сыр, і бліны – сімвал сонца☀️
🖇Лічылася, што ўжыванне такой стравы паспрыяе набліжэнню вясны🌱

Свята паўсюдна чакалі з вялікай нецярплівасцю.
🖇Гаспадарчы і земляробчы час яшчэ не пачаўся і таму ўсе з задавальненнем гулялі.

💯Гэты тыдзень быў напоўнены святочнымі абрадавымі дзеяннямі, частаваннем, гульнямі і забавамі👀⤵️
#советмаяка
#беларускі_каляндар
ЖАВАРОНАЧКІ ПРЫЛЯЦІЦЕ,
ЗЯМЛЮ-МАТУХНУ АБУДЗІЦЕ

☀️Вясна са старажытных часоў – пачатак не толькі земляробчага года🌱, але і пачатак новага жыцця, таму яе сустракалі з радасцю і ўдзячнасцю, што перажылі цяжкую зіму🌬.

☀️Гуканне вясны – гэта не свята аднаго дня, а хутчэй цыкл гулянняў. Паўсюдна па Беларусі вясну клікалі ад моманту з’яўлення праталінаў да Звеставання.

☀️Звычайна гукаць вясну выходзілі на высокія пагоркі. Там раскладвалі вогнішча🔥 (гэта называлі “грэць зямлю”), пяклі яешню🍳, як сонечную старажытную рытуальную страву. Ладзілі танцы, гульні, скокі, спявалі песні,🎶 вадзілі карагоды.

❗️У мясцовасці, дзе няма пагоркаў, залазілі на дахі хат🏠, жадаючы "дакрычацца, дагукацца” да Бога, каб хутчэй прыходзіла вясна.

☀️Улюбёны занятак моладзі на вясновых гуляннях– гушкацца на арэлях. Хлопцы разгойдвалі дзяўчат як мага вышэй, а тыя, калі падляталі наверх, агу̀калі вясну.
🖇Верылі: чым вышэй скакаць ці разгойдвацца, тым вышэй парасце лён.
#народныя_традыцыі
#беларускі_каляндар
#центрМаяк
☀️Бытаваў абрад спальвання кола. Хлопцы і дзяўчаты ішлі да ракі і рабілі плыт, на якім замацоўвалі старое прамасленае кола. Затым гэта кола падпальвалі🔥 і пускалі па вадзе. Вогненнае кола сімвалізавала сонца, якое ўшаноўвалася нашымі продкамі.
🖇Пакуль плыт з вогненным колам плыў каля сяла, усе ўдзельнікі абраду ішлі за ім берагам ракі і спявалі песні-вяснянкі.🗣

☀️На гуканне вясны выпякалі печыва ў выглядзе жаваранкаў.🐦 Гэтае печыва раздавалі дзецям, тыя падкідалі яго ўгору, заклікаючы птушак хутчэй вяртацца і прыносіць вясну.🕊
🖇Форма печыва залежыла ад рэгіёна. На Гомельшчыне нажом выразалі з цеста пляскатыя выявы птушак, называліся яны чыркамі. На Палессі рабілі галёпы – своеасаблівае печыва ў форме буслінай лапы.

☀️Напрыканцы цыкла веснавых святаў у некаторых рыгіёнах Беларусі праводзілі абрад "пахавання стралы", занесены ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

#центрМаяк
#беларускі_каляндар
#народныя_традыцыі
🌅 СВЕТ - САВЕТ МАЯКА🗼— рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і прыўносіць іх каларыт у сучаснасць.

🔆🌿 Мой край, мой рай бульбяна-жытны!
Зеленадолы, залаты!
Як спеў матулі-старажытны,
Як песня любай - малады!
©

💯Цудоўную і багатую спадчыну маюць беларусы. Яна стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў.
🧑🏻👱🏻‍♀️Мы, моладзь, – працяг папярэдніх пакаленяў і падмурак для будучых, павінны берагчы здабыткі мінулага, каб не страціць свае карані.

🆗 Сёння, напярэдадні прыгожай і сакавітай Сёмухі ўзгадваем некаторыя асаблівасці свята.⤵️

🔆🌿 Сёмуха ці Сёдмуха, Сёмка, Троіца, Зелянец святкуецца на 7️⃣ і 8️⃣ тыдні пасля Вялікадня.

🌿Сёмушныя святы ахопліваюць каляндарны перыяд, які ў народзе мае ёмістую назву — пралецце.

🔆🌿 Свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце🌳🌻

#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь
🔆🌿 ЧЭРВЕНЬ — ПРАЛЕЦЦЯ СКОН, А ЛЕТА Ў ГОН

🔝Свята поўніцца адметнымі абрадамі, што маюць сваёй мэтай паўплываць на плодныя сілы зямлі, таму галоўнае роля тут належыць жанчыне і нагадвае пра еднасць чалавека з прыгодай.

1️⃣Упрыгожванне хаты і гаспадарчых пабудоў зелянінай 🌿 Зеляніна - прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест. Звычай вяртае нас да тых часоў, калі Сёмушныя святы святкаваліся ўсім родам на адкрытай прасторы — у гаях і дубровах.

2️⃣ "Завіванне" бярозкі. Дзяўчаты ўпрыгожвалі сябе вянкамі і хадзілі ў лес, каб закруціць ці заламаць на бярозе галінкі, упрыгожыць іх стужкамі. А пасля пець і вадзіць карагоды.

3️⃣ Кумленне. 🤝 🌿 Пад час абрадавых гульняў замужнія кабеты і дзяўчаты шлюбнага ўзросту абіралі сабе сябровак «на год», каб спрыяць і дапамагаць адна адной. Для замацавання дружбы сяброўкі павінны былі прайсці поруч пад заламанай бярозай.

#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь🌿🔆
🌅 СВЕТ - САВЕТ МАЯКА🗼🔝рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і прыўносіць іх каларыт у сучаснасць.

🌾Люблю жніво!..
Прастор шырокі,
Дзе ў межах
Шэпчуць каласы,
Дзе спевы коцяцца далёка
На ўзмор'і гордае красы!..
©

🔆Лета -- пара залатых каласоў, спелай садавіны🍎 і духмянага мёду.🍯 Здаўна людзі з асаблівым хваляваннем чакалі заканчэння жніва і пачатак восені.🍁

🔆🌾Пасля таго як з поля быў сабраны апошні сноп, па традыцыі святкавалі Дажынкі. Дарэчы, у гэтага свята ёсць больш за 🔟 назваў: Спажынкі, Дасеўкі, Спажа, Абжынкі,
Талака, Засідкі.

🔆 Звычайна свята прыпадае на канец Успенскага посту 2️⃣8️⃣ жніўня і сімвалізуе шчырую падзяку зямлі і небу за багаты ўраджай і пладавітае лета, ухваляе шчодрасць маці-прыроды і плён чалавечай працы.

🆗Сёння, напярэдадні шчодрых залатых Дажынак узгадваем некаторыя асаблівасці свята⤵️

#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь
МАЛАДОЕ БАБ’Е ЛЕТА ПАЧЫНАЕЦЦА,
А СОНЦА ЗАСЫНАЕЦЦА
🌥

🔆🌾Дажынкі — адно з галоўных народных свят. Адзначалі іх гучна і на шырокую нагу: спявалі, танцавалі, частаваліся, праводзілі магічныя абрады:

1️⃣ Талака. Яе склікалі ў апошні дзень жніва на цяжкую тэрміновую працу, якую не адолее адна сям’я.
🖇Жаночую талаку клікалі на жніво, мужчынскую — на касьбу. Па полі забаранялася хадзіць у брудным і цёмным адзенні — трэба было паважаць зямлю, каб яна ўрадзіла.

2️⃣Завіванне барады. Лічылася, што дух поля хаваецца ў апошнім нязжатым снапку🌾 — барадзе, якую ўпрыгожвалі квиткам 🔆 і стужкамі🎗. Побач з "барадой" клалі хлеб з соллю.

3️⃣Сноп-баба. Апошні дажыначны сноп апраналі ў хустку, у жаночую сарочку і звалі яго «бабай». Жнеі ставілі бабу на ўскраіне поля, садзіліся вакол і ладзілі застолле.
#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь
4️⃣Катанне па іржышчы. Такім чынам жанчыны спрабавалі вярнуць згубленую на жніве моц, бо наперадзе мелася яшчэ шмат працы -- малаціць хлеб, апрацоўваць лён, прасці.

5️⃣Абранне Багіні. Скончыўшы жніво, дзяўчаты абіралі паміж сабою Багіню👸🏼: самую разумную, прыгожую і працавітую з усіх. Яе «каранавалі» вянком, давалі ў рукі апошні зжаты сноп.🔆🌾 Потым з песнямі ішлі да хаты гаспадара, якому ўрачыста аддавалі апошні сноп.
❗️Гаспадар абавязкова даваў жанчынам грошы, частаваў хлебам, а апошні сноп ставіў у куце, пад іконамі як абярэг на цэлы год.

6️⃣Выраб лялек-абярэгаў. Крупянічка і Багач🎎 — жнівеньскія сімвалы дабрабыту і багатага ўраджаю -- вырабляліся з тканіны і напаўняліся зернем. У цяжкія часы гэта зерне ўжывалася ў ежу, а калі дажыве да вясны -- выкарыстоўвалася для пасеву.

🌅 СВЕТ - САВЕТ МАЯКА🗼— рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і прыўносіць іх каларыт у сучаснасць.

#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь🔆🌾
🌅СВЕТ - САВЕТ МАЯКА — рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і дадае іх каларыт сучаснасці.

🍁🍂Канец верасня азначаны ў народным календары беларусаў сакавітым святам з прыгожай назвай Багач (Багатнік, Багатуха), што традыцыйна супадае з часам восеньскага раўнадзенства🌜🌤 і атаясамліваецца з заканчэннем палявых работ і гаспадарчага года.

У аснове свята — шанаванне прыроды, зямлі, жанчыны, маці, берагіні хатняга дабрабыту🤱

🍏🍎Этымалогія назвы цалкам адпавядае стану гаспадаркі ўвосень: ураджай сабраны, засекі поўныя збожжа і гародніны.🌶🥕🌽 Зручны час для адпачынку, планавання будучага і падсумавання зробленага. Звычайна да Багача кожны гаспадар імкнуўся скончыць працу, пачысціць і схаваць да вясны сельскагаспадарчы інвентар.

Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы.
©Прыказка

🍂🍁Свята доўжылася цэлы тыдзень і мела шэраг адметных асаблівасцей, якім надаваўся сакральны сэнс.
#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь