🌅СВЕТ - САВЕТ МАЯКА — рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і дадае іх каларыт сучаснасці.

🍁🍂Канец верасня азначаны ў народным календары беларусаў сакавітым святам з прыгожай назвай Багач (Багатнік, Багатуха), што традыцыйна супадае з часам восеньскага раўнадзенства🌜🌤 і атаясамліваецца з заканчэннем палявых работ і гаспадарчага года.

У аснове свята — шанаванне прыроды, зямлі, жанчыны, маці, берагіні хатняга дабрабыту🤱

🍏🍎Этымалогія назвы цалкам адпавядае стану гаспадаркі ўвосень: ураджай сабраны, засекі поўныя збожжа і гародніны.🌶🥕🌽 Зручны час для адпачынку, планавання будучага і падсумавання зробленага. Звычайна да Багача кожны гаспадар імкнуўся скончыць працу, пачысціць і схаваць да вясны сельскагаспадарчы інвентар.

Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы.
©Прыказка

🍂🍁Свята доўжылася цэлы тыдзень і мела шэраг адметных асаблівасцей, якім надаваўся сакральны сэнс.
#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь