Свободный Жлобин | Free Zhlobin
404 subscribers
4.43K photos
594 videos
4 files
1.87K links
"Свободный Жлобин" — это общественная платформа для проведения диалога между представителями власти и общества на территории города Жлобина и Жлобинского района.
Обратная связь: @FreeZhlobinContactBot
Download Telegram
📍14 кастрычніка 1807 года ў мястэчку Стрэшын замест старой драўлянай царквы быў узведзены новы каменны храм у імя Пакрова Божай Маці.

📍У 1837 годзе менавіта ў Стрэшыне наканава было нарадзіцца будучаму святому, кананізаванаму Беларускай праваслаўнай царквой у ліку праведных, Іаану Кармянскаму.

💣Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 г. Стрэшынскі храм быў закрыты. Крыжы на купалах былі спілены, унутранае ўбранне разрабавана. Трагічна склаўся лёс і мясцовых святароў. У 1931 г. былі арыштаваны айцы Андрэй Белюсцін і Міхаіл Мігай. Айцец Андрэй памёр у 1940 г. у савецкіх лагерах, а айцец Міхаіл у 1933 г. быў высланы з сям’ёй на поўнач.

❤️Сёння Стрэшынская царква ўключана ў турыстычны маршрут «Залатое кола Гомельшчыны» як унікальны помнік архітэктуры класіцызму ХІХ ст.

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін #Streshin #Стрэшын #Стрешин
💚 У нашым раёне добрая навіна для прыроды!

📍У Жлобінскім раёне з'явіцца Стрэшынскі заказнік мясцовага значэння з вялізарнай плошчай у 2 552 гектараў.

Гэта будзе прыродны комплекс з рэдкімі і тыповымі біятопамі. Тут багата азёр, заглееных рачных меляў, паплавоў, ёсць прыгожыя ўчасткі поймы Дняпра. Гэтая тэрыторыя ўжо была ўключана ў Смарагдавую сетку Савета Еўропы.

🌱 Заказнік будзе надзейнай аховай для “чырванакніжных” відаў раслін і птушак – вадзяны арэх плывучы, касач сібірскі, сальвінія плывучая, наяда вялікая, зімародак, драч (коростель) і іншыя.

Пакуль БМЗ пыхціць без ачышчальных устаноў — адна надзея на прыродныя экасістэмы, як будучы Стрэшынскі заказнік, які хоць трошку выратуе нас ад смуроду завода, а ячшэ захавае жывёльны і раслінны свет Жлобіншчыны нашым нашчадкам.

#Zhlobin #Streshin #Жлобин #Стрешин #Жлобін #Стрэшын