Свободный Жлобин | Free Zhlobin
404 subscribers
4.43K photos
594 videos
4 files
1.87K links
"Свободный Жлобин" — это общественная платформа для проведения диалога между представителями власти и общества на территории города Жлобина и Жлобинского района.
Обратная связь: @FreeZhlobinContactBot
Download Telegram
❤️ 7 ліпеня 1882 года нарадзіўся Янка Купала!

📍 Будучы класік беларускай літаратуры, а тады Іван Луцэвіч, з’явіўся на свет у Вязынцы непадалёк ад Мінска ў сям’і арандатара Дамініка Луцэвіча.

Бацька паходзіў са збяднелай каталіцкай шляхты, быў залічаны да мяшчанаў, але падчас хросту сына адзначыў дваранскае паходжанне. Маленства і юнацтва паэт правядзе ў пераездах з адной на іншую арандаваную гаспадарку ў ваколіцах Радашковічаў.

📝 Купала быў тонкім лірыкам, што не замінала яму стварыць сапраўдныя пярліны ў нашай літаратуры. Таму не дзіва ў тым, што ўжо ў 1920-х ён быў прызнаным класікам, як і Якуб Колас.

Калі ў 1920-х ён яшчэ мог выказвацца ў сваёй творчасці ў тым ліку і супраць палітыкі бальшавікоў, то пасля 1930-га, калі яго ледзь не давялі да самагубства...

💔 Наш класік трагічна загінуў пры невысветленых абставінах ў Маскве 28 чэрвеня 1942 года. Верагодна быў забіты...

#Zhlobin #Belarus #Жлобин #Беларусь #Жлобін
📍13 ліпеня 1941-га года Жлобін (і яшчэ Рагачоў) стаў першым беларускім горадам, які вызвалілі ад нацысцкіх захопнікаў.

Пакуль уся Чырвоная армія адступала, адзіны корпус генерала Пятроўскага даў годны бой і контратакаваў сілы вермахта каля Дняпра, выбіўшы іх са Жлобіна і Рагачова.

Пра «цуда на Дняпры» 13 ліпеня 1941-га чытайце і глядзіце ў нашых картках.

#Zhlobin #Rogachev #Жлобин #Рогачёв #Рагачоў #Жлобін
❤️ 15 ліпеня 1654 года Жлобін ўпершыню быў узгаданы ў пісьмовых крыніцах!

Гісторыя згадкі трагічная для будучага горада: жлобінскі замак быў цалкам знічтожны запарожскімі казакамі гетмана Івана Залатарэнкі, што перайшоў на бок Маскоўскага царства.

🔥 У ліпені 1654 года, падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—67 гг., войскі казацкага наказнога гетмана Івана Залатарэнкі, якія ваявалі на расійскім баку, узялі штурмам і спалілі «замак Злобін». Пра гэта Залатарэнка паведамляе цару Аляксею ў лісце ад 15 ліпеня 1654 года.

📍 Месца знаходжання замку, амаль як паўміфічную Трою, знайшоў у 1983 годзе Міхась Ткачоў. Замак размяшчаўся на правым беразе Дняпра. Сёння тут месціцца спартыўная школа і гарадскі парк.

Такім вось чынам, дзякуючы трагічным падзеям, упершыню ў гісторыі быў згаданы старажытны Жлобін. Горад на Дняпры мае даўнюю гісторыю, якую варта ведаць.

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін
​​👍 100 год таму, 17 ліпеня 1924-га году, у БССР быў створаны Жлобінскі раён.

Дарэчы, менавіта сёння сваё стагоддзе адначае яшчэ 100 раёнаў усходняй і цэнтральнай Беларусі, якія тады былі ў складзе БССР.

📍 Кантэкст наступны — 17 ліпеня 1924-га года уведзена новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне Беларускай ССР на акругі, раёны і сельсаветы. Тэрыторыя падкантрольная БССР была падзеленая на 10 акругаў: Бабруйскую, Барысаўскую, Віцебскую, Калінінскую, Мінскую, Магілёўскую, Мазырскую, Аршанскую, Полацкую і Слуцкую, а таксама на 100 раёнаў і 1202 сельсаветы.

Акругі да нашага часу не "дажылі", а вось створаныя 100 год таму раёны засталіся.

🤓 Спачату, дарэчы, новаўтвораны Жлобінскі раён уваходзіў у склад Бабруйскай акругі. Межы раёна былі таксама троху іншыя ў 1924, чым сёння.

Так, напрыклад, цікавы факт, у межах раёна існаваў Сенажаткаўскі нацыянальны польскі сельсавет, які быў ліквідованы ў 1937-м, а побач са Жлобінскім да 1939-га года існаваў асобны Стрэшынскі раён.

📍Цікавостка яшчэ і ў тым, што з 1963-га да 2002-га Жлобін не ўваходзіў у склад раёна, а быў горадам абластнога падпарадкавання. Толькі з 4 студзеня 2002-га Жлобін і аднайменны раён сталіся адной адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай.

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін
​​❤️ Сёння 43-гады спаўняецца нашаму земляку і сучасніку, теланавітаму паэту Усеваладу Сцебураку.

Усевалад нарадзіўся ў Жлобіне.
Выхоўваўся ён ў сям’і дактароў Мікалая і Інэсы Сцебуракаў.

📍Пачаў друкавацца ў 1999 годзе на старонках «Нашай Нівы». Паэзія і проза з’яўлялася ў газетах і альманахах: «Рэгіянальнай газеце», «Родзічах», «ЛіМ», «Літаратурная Беларусь», часопісах «Куфэрак Віленшчыны», «Дзеяслоў», ARCHE, у перакладзе на польскую мову ў часопісе «Pobocza», проза перакладалася на ўкраінскую мову.

📚 Удзельнік шматлікіх літаратурных фестываляў: «Бязмежжа» (Польшча), паэтычнага фестывалю памяці імя Міхася Стральцова, памяці Анатоля Сыса, памяці Ніны Мацяш «Бабіна лета» (Беларусь) і інш. Браў удзел у папулярных паэтычных праектах: «Начная чытанка», «Галасы паэтаў», «Чорна-белыя вершы»

🎤 Шэраг вершаў паэта сталі песнямі беларускіх музыкаў — мінскага гурта «S°unduk» (Сундук), магілёўскага гурта «Zatoczka».

Песні на словы У. Сцебуракі ёсць у рэпертуары барда Змітра Бартосіка: «Лістапад», «Рэха 1863-га года», «Дзяды».

🎂 Шчыра віншуем Севу з днём нараджэння і зычым яму новых паэтычных дасягненняў.

Залева.
I цягнуцца ніткі дажджу.
Улева
і ўправа па хаце хаджу.
Адбітак
агеньчыка сьвечкі на шкле.
Ва ўжытак
гарэлку ўводжу, але...
Ня сумны,
бо дождж мой адвечны сябрук.
Разумны
і моцны ў поціску рук.
Патрэбны,
як муза шуканьняў маіх,
і неба ў нас з ім адно на дваіх.

2003

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін
​​🕯 Сёння 40 год, як не стала слыннага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, чый род вядзецца з Рагачоўшчыны.

Будучы класік беларускай літаратуры з’явіўся на свет у Оршы ў 1930 годзе, але менавіта іншы родны горад на Дняпры аказаў на яго такі моцны ўплыў.

📍 З Рагачовам Караткевіча знітоўвае дзед па маці, які распавядаў яму гісторыі шляхетнай барацьбы паўстанцаў Каліноўскага ў нашым рэгіёне. Менавіта гісторыя мясцовага кіраўніка паўстанцаў Тамаша Грыневіча лягла ў аснову легендарнага рамана-эпапеі "Каласы пад сярпом тваім".

Акрамя хаты дзеда Караткевіча і магілы маці пісьменніка ў Рагачове, ёсць і яшчэ адна цікавая мясціна.

💚 Як у кожным куточку Наваградчыны можна знайсці свой «дуб Міцкевіча», так і ўздоўж Дняпра не абышлося без дрэва Караткевіча. Рагачоўцы распавядаюць байку, якой сёння цяжка знайсці дакладнае пацверджанне, што пісьменнік любіў бавіць час побач з мясцовай вярбой, што расце ля самай вады. Магутны падвоены камель сапраўды выдае паважны ўзрост дрэва, таму можна дапусціць, што вярба сапраўды памятае пісьменніка. Нават калі не, то прайсціся ўздоўж высокага берага Дняпра, паразглядаць асаблівасці мясцовай жылой забудовы, паўзірацца ўдалячынь на разлівы ракі будзе не лішнім. Хутчэй за ўсё так і рабіў наш знакаміты пісьменнік.

🙏 Дзякуючы творчасці Караткевіча многія прыйшлі ў беларускую справу яшчэ за савецкім часам. Тэксты Караткевіча натхнялі да цікавасці сваёй мінуўшчынай, рабілі чытачоў неабыякавымі да беларускай гісторыі, мовы і культуры.

💔 Пайшоў з жыцця Уладзімір Сямёнавіч у 54 гады пасля працяглай хваробы. Але ягоная справа жыве, людзі цікавяцца яго творчасцю, улады прыбіраюць са школьнай праграмы "Каласы пад сярпом", а мы ўсё адно ганарымся і цешымся такім нашым слынным земляком, што паяднаў два гарады Дняпра.

#Zhlobin #Rogachev #Orsha #Жлобин #Рогачёв #Орша #Жлобін #Рагачоў #Ворша #Караткевіч
❤️ 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэта дата, пра якую зараз не напіша ніводны дзяржаўны ідэолаг!

Згодна Дэкларацыі Беларусь станавілася прававой дзяржавай, «якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу».

✌️ З 1991 па 1996 гады менавіта гэты дзень адзначаўся, як Дзень Незалежнасці і быў галоўным нацыянальным святам.

Лукашэнка не хацеў, каб незалежнасць асацыявалася з суверэнітэтам і перашкаджала ягонай ідэі інтэграцыі Беларусі з Расіяй. Таму ён абраў у якасці даты — 3 ліпеня, дзень вызвалення Мінска ад нямецкай акупацыі ў 1944-м годзе (у савецкі час адзначаўся, як дзень горада).

З Днём Незалежнасці, сябры! Дыктатура абрынецца, а Незалежнасць застанецца. Жыве Беларусь!

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін #ЖывеБеларусь
​​💔 28 ліпеня 1863 года ў Рагачове публічна расейскіім карнікамі быў растраляны кіраўнік паўстання ў нашых мясцінах Тамаш Пётра Грыневіч.

Гэта сумная дата для нашых месцаў, але і магчымасць аддаць данінку памяці герою.

Нарадзіўся будучы змагар у маёнтку Ніжняя Тошчыца (цяпер — Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці). Тамаш прыходзіўся пляменнікам уладальніку сядзібы у Красным Беразе Івану Грыневічу.

💣 У 1834—1844 гг. быў на вайсковай службе. Выйшаў на пенсію ў чыне штабс-ротмістра і пасяліўся ў родавым маёнтку Верхняя Тошчыца Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці).

У красавіку 1863 года арганізаваў паўстанцкі атрад ў Рагачоўскім павеце і стаў яго камандзірам. Праз нястачу рэсурсаў і рэкрутаў атрад хутка пацярпеў паразу. Расейскія войскі прачэсвалі лясы, дзе і знайшлі параненанага Тамаша.

Палонным быў дастаўлены ў турму ў Магілёве. У турме ён вёў дзённік, рабіў малюнкі (на адным з іх выяўлены надмагільны крыж з якарам).

💔 Па прысудзе ваенна-палявога суда, Тамаш Грыневіч быў публічна расстраляны ў Рагачове.

📖 Але памяць пра Тамаша засталася. Вобраз Грыневіча стаў прататыпам Усяслава Грынкевіча ў творах Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» і «Каласы пад сярпом тваім». Не выключана таксама, што Грыневіч быў продкам пісьменніка па мацярынскай лініі.

📍 А ў 2015 годзе ў Рагачове на месцы меркаванага растрэлу грамадскія актывісты аднавілі памятны знак Тамашу Грыневічу. Беларусь жыве, пакуль жыве памяць аб нашых героях.

#Zhlobin #Rogachev #Жлобин #Рогачёв #Жлобін #Рагачоў
👍 Ок, ёсць нарэшце і добрыя навіны! У горадзе на Дняпры з насельніцтвам у 77 000 чалавек, цяпер ёсць аж 4 байдаркі і 12 чалавек могуць сплаўляцца на іх па адмысловым водным маршруце.

💙 Гэта на самой справе добра, бо дагэтуль не было і гэтага. Ну і душа з фантанчыкам для піцця ў Прыдняпроўскім парку не было, а цяпер, бачыце, ёсць.

Мы спадзяемся, што ўсё ж больш сродкаў будзе ўкладацца не ў рэпрэсіўны апарат, які абараняе адно сямейства з-пад Шклова, а ў сацыяльную і гарадскую інфраструктуру для тых, хто рэальна працуе на карысць нашай краіны!

📍 Калі ў вас ёсць жаданне скарыстацца маршрутам па маляўнічаму заказніку "Смычок", то трэба звяртацца ў дырэкцыю заказніка: 8 (02334) 3-81-78 альбо 8 (029) 307-14-01.

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін
Пра адкрыццё флагштоку ўжо заўтра, а сёння скончым дзень на пазітыўнай ноце. Першую ўзнагароду сярод беларусаў і беларусаў на Алімпійскіх гульнях у Парыжы — срэбны медаль у спаборніцтвах па батуце — атрымалася Віялета Бардзілоўская ❤️

📍Віялеце 19 гадоў, яна родам з Магілёва. У 2021-м дзяўчына стала чэмпіёнкай Еўропы на юніёрскім узроўні — атрымалася перамагчы ў сінхронных скачках. У Парыжы, аднак, Бардзілоўская выступае ў адзіночным турніры.

🛑 Нагадаем, што з-за санкцый праз суагрэсію рэжыма Лукашэнкі беларусы і беларускі выступаюць на Алімпійскіх гульнях у Парыжы пад нейтральным сцягам і толькі пасля праверкі на нейтральнасць, то бок яны не падтрымліваюць вайну супраць Украіны.

Мы шчыра рады за Віялету і віншуем яе са срэбрам! 👍

#Zhlobin #Belarus #Жлобин #Беларусь #Жлобін