Свободный Жлобин | Free Zhlobin
404 subscribers
4.43K photos
594 videos
4 files
1.87K links
"Свободный Жлобин" — это общественная платформа для проведения диалога между представителями власти и общества на территории города Жлобина и Жлобинского района.
Обратная связь: @FreeZhlobinContactBot
Download Telegram
❤️ 7 ліпеня 1882 года нарадзіўся Янка Купала!

📍 Будучы класік беларускай літаратуры, а тады Іван Луцэвіч, з’явіўся на свет у Вязынцы непадалёк ад Мінска ў сям’і арандатара Дамініка Луцэвіча.

Бацька паходзіў са збяднелай каталіцкай шляхты, быў залічаны да мяшчанаў, але падчас хросту сына адзначыў дваранскае паходжанне. Маленства і юнацтва паэт правядзе ў пераездах з адной на іншую арандаваную гаспадарку ў ваколіцах Радашковічаў.

📝 Купала быў тонкім лірыкам, што не замінала яму стварыць сапраўдныя пярліны ў нашай літаратуры. Таму не дзіва ў тым, што ўжо ў 1920-х ён быў прызнаным класікам, як і Якуб Колас.

Калі ў 1920-х ён яшчэ мог выказвацца ў сваёй творчасці ў тым ліку і супраць палітыкі бальшавікоў, то пасля 1930-га, калі яго ледзь не давялі да самагубства...

💔 Наш класік трагічна загінуў пры невысветленых абставінах ў Маскве 28 чэрвеня 1942 года. Верагодна быў забіты...

#Zhlobin #Belarus #Жлобин #Беларусь #Жлобін
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Трогательные кадры... ❤️‍🩹

Артём Грот - беларуский ветеран антитеррористической операции (АТО) на востоке Украины, которые воюет с 2014 года, на протезе, разбирает завалы детской клиники в Киеве после российского удара...

💔💔💔

#Zhlobin #Ukraine #Belarus #Russia #Жлобин #Беларусь #Украина #Россия #Киев
У гонар беларускага добраахвотніка Івана "Брэста" Марчука назвалі вуліцу ва ўкраінскім Канатопе, паведамляе полк Каліноўскага.

Камандзір батальёна "Волат" Іван "Брэст" Марчук загінуў два гады таму, 26 чэрвеня 2022 года, у баі пад горадам Лісічанск Луганскай вобласці Украіны 💔

Тады група беларускіх добраахвотнікаў трапіла ў расійскую пастку. Групу "Брэста" абстраляў танк. Іван і яго паплечнікі прынялі бой, у выніку чацвёра загінулі, а яшчэ дваіх узялі ў палон.

Як казалі пра яго пабрацімы, Іван — "самы бясстрашны беларускі добраахвотнік ва Украіне". Цяпер памяць пра "Брэста" захаваецца не толькі ў нашых гісторыях і ўспамінах, але і ў тапаніміцы ўкраінскіх вуліц. Дзякуй! 🙏

#Belarus #Ukraine #Беларусь #Украіна
Пра адкрыццё флагштоку ўжо заўтра, а сёння скончым дзень на пазітыўнай ноце. Першую ўзнагароду сярод беларусаў і беларусаў на Алімпійскіх гульнях у Парыжы — срэбны медаль у спаборніцтвах па батуце — атрымалася Віялета Бардзілоўская ❤️

📍Віялеце 19 гадоў, яна родам з Магілёва. У 2021-м дзяўчына стала чэмпіёнкай Еўропы на юніёрскім узроўні — атрымалася перамагчы ў сінхронных скачках. У Парыжы, аднак, Бардзілоўская выступае ў адзіночным турніры.

🛑 Нагадаем, што з-за санкцый праз суагрэсію рэжыма Лукашэнкі беларусы і беларускі выступаюць на Алімпійскіх гульнях у Парыжы пад нейтральным сцягам і толькі пасля праверкі на нейтральнасць, то бок яны не падтрымліваюць вайну супраць Украіны.

Мы шчыра рады за Віялету і віншуем яе са срэбрам! 👍

#Zhlobin #Belarus #Жлобин #Беларусь #Жлобін
👍 Батутыст Іван Літвіновіч выйграў золата на другой Алімпіядзе запар. Ён прынёс другі мядаль у скарбонку беларусаў, якія выступаюць на Алімпіядзе пад нейтральным сцягам (фармальна яны не прадстаўляюць там Беларусь).

🥈 Яшчэ адно срэбра сёння прынёс Яўген Залаты ў акадэмічным веславанні!

❤️ Агулам у беларусаў зараз тры ўзнагароды!

#Belarus #Беларусь
🚂 Сегодня в Беларуси отмечают День железнодорожника! Для нашего города этот праздник имеет особое значение, поскольку именно благодаря строительству железной дороги, Жлобин получил свой главный импульс развития!

✌️ Мы хотим поздравить всех свободных железнодорожников нашего города! В особенности всех тех, кто поддерживал и продолжает поддерживать нас. Всех тех, кто был несправедливо уволен за свою гражданскую позицию.

Особо стоит отметить важность независимого движения беларуских железнодорожников в их активных действиях по срыву наступления армии орков на Киев весной 2022 года. Вы - совесть профессии! Вы - совесть Беларуси!

❤️ С праздником, друзья!

#Belarus #Беларусь #Zhlobin #Жлобин
​​📚 6 жніўня 1517 года Францішак Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр». Гэты дзень адзначаецца як Дзень беларускага кнігадруку.

💔 Пасля 2020 года большасць незалежных беларускіх выдавецтваў была вымушана з'ехаць з краіны. Але што адбываецца з кнігавыдавецтвам унутры Беларусі? Дзяржаўная прэса паведамляе пра дасягненні кнігавыдавецкай галіны, але рэальная сітуацыя не супадае з дэкларацыямі.

Набыць кнігу ў Беларусі становіцца цяжэй. У большасці гарадоў цяжка знайсці літаратуру, асабліва на беларускай мове. Паводле даследавання Інстытута сацыялогіі, у 2024 годзе кожны пяты беларус ніколі не купляе кнігі. А толькі 30% насельніцтва карыстаюцца бібліятэкамі.

📍 У 2023 годзе было выдадзена найменшая за дзесяць гадоў колькасць кніг — 7842 назвы агульным накладам 19,7 млн асобнікаў. На беларускай мове сітуацыя горшая: у 2023 годзе было выдадзена 965 назваў кніг накладам 2,9 млн асобнікаў, што з'яўляецца самым нізкім паказчыкам з 2000-га.

🙏 Так і хочацца заенчыць: "Францішак, мы ўсё прас...", але спадзяемся на лепшае, чытаем і адукоўваемся.

#Zhlobin #Жлобин #Жлобін #Belarus #Беларусь
📍После того, как российская Z-общественность "вставила" Сипатому за отвод войск от границы с Украиной и обвинениями в том, что мол из-за этого россияне лишились 100 квадратных километров Курской области (а не из-за того, что сами развязали в Украине кровавую бойню), активизировалось движение военных в Гомельской области.

📌 Вчера около Буда-Кошёлево было замечено около 30 БТРов, которые двигались по направлению к границе.

😅 Ну, а ещё вчера Агрофюрер внезапно заговорил о том, что "людям нужно привыкать к новому президенту". Совпадение?

Ладно, шутки шутками, но Сипатый прекрасно знает, что как только он хоть пальцем прикоснётся к рубежам украинской границы, то войска лукашистов будут похоронены, а Мозырский НПЗ стёрт в порошок.

🤷‍♀️ Поэтому, это скорее всего очередная имитация в стиле "А я сейчас вам покажу откуда готовилось нападение".

#Zhlobin #Belarus #Ukraine #Беларусь #Жлобин #Украина
📍 Учора ўвечары ў Францыі завяршыліся XXXIII летнія Алімпійскія гульні. У спаборніцтвах удзельнічалі 17 спартсменаў з Беларусі.

Усяго атлеты з Беларусі, якія выступалі пад нейтральным сцягам, заваявалі 4 медалі.

🥇 1 золата: Іван Літвіновіч з Вілейкі Мінскай вобласці (скачкі на батуце);
🥈 2 срэбра: Віялета Бардзілоўская з Магілёва (скачкі на батуце), Яўген Залаты з Краснаполля Магілёўскай вобласці (акадэмічнае веславанне);
🥉 1 бронза: Яўген Ціханцоў (цяжкая атлетыка).

Медалёў, дарэчы, магло быць і больш. Так, пінчанін Уладзіслаў Кравец, які выступаў у фінале ў веславанні на байдарцы на 1 000 метраў, стаў чацвёртым.

#Belarus #Беларусь
❤️ Але ёсць і добрыя навіны! На Палессі ў Гомельскай вобласці стварылі ўнікальныя кампазіцыі з дрэва на тэму «Людзі на балоце».

10 разьбяроў па дрэве з розных куткоў краіны прынялі ўдзел у адкрытым конкурсе-пленэры драўлянай скульптуры «Ажыўшая даўніна» ў рамках міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся».

📍Гэтыя ўнікальныя мастацкія вобразы і кампазіцыі на тэму «Людзі на балоце» будуць знаёміць наведвальнікаў Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» з бытам і гісторыяй «палешукоў».

❗️Захаванне разьбяной культуры ў Беларусі мае вялікае значэнне для нацыянальнай самасвядомасці і культурнай спадчыны. Разьба па дрэве з’яўляецца не толькі мастацкай практыкай, але і важнай часткай традыцыйнага жыцця беларусаў. Такія мерапрыемствы дапамагаюць умацоўваць і развіваць культурныя традыцыі і перадаючы іх наступным пакаленням.

#Belarus #Беларусь