Расказваем, #кудыпайсці і дзе цікава, з асалодай правесці час на бліжэйшым тыдні.

«Міміка Мінска» – праект Андрэя Шкілёнка. За кубачкам смачнага напою ў CAVA на Макаёнка зможаце паглядзець фотаздымкі любімага гораду ва ўсёй шматбаковасці і незвычайнасці, а таксама заглянуць у жыццё мінакоў.

«Добры дзень, спадар Ван Гог!». З дапамогай беларускіх жывапісцаў, паглыбіцеся ў творчасць, дзе гарманічна спалучаецца спадчына Ван Гога і сучаснае выяўленчае мастацтва.

І абавязкова паглядзіце на «Чыстае мастацтва». Выстава твораў дзетак з парушэннем слыху, якія навучаюцца ў інклюзіўнай школе «Вышэй за дах». Яскравыя колеры, кантрасты, тэкстуры і моцныя ўражанні дакладна адчуеце.

Дзяліцеся сваімі парадамі, куды пайсці ў каментарах.

@shkolabel_bot