#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку выставаў, якія варта наведаць на выходных ці бліжэйшым тыдні🔥

💎 Наведайце праект „Слоўнікавы запас” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Выстава расстаўляе акцэнты, вызначае актуальныя для беларускага мастацтва напрамкі. Праект — цудоўная магчымасць прыняць свет мастацтва ў якасці Сусвету з бясконцай колькасцю зорак, планет і іншых касмічных целаў.

💎 Там жа паглядзіце на „З’яву” Захара Кудзіна. Гэты праект — спроба асэнсаваць феномен творцы, які за свой кароткі жыццёвы шлях стаў адной з самых яркіх зорак беларускага мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў.

💎 Паспейце на выставу фотаздымкаў, прымеркаваную да Дня народзінаў Мінска, „Мае негатывы. Разабраць”. Архівы не павінны проста пыліцца на паліцах, у цёмных скрынях, яны павінны «гаварыць», падкрэсліваюць арганізатары. На выставе пабачыце шмат здымкаў нашага горада, якія зрабіў фотакарэспандэнт і творца Анатоль Каляда.

💎 Калі вам хочацца наблізіць утульную восень, завітайце на выставу мастацкіх работ Сяргея Пісарэнкі „Па паверхні вады, па краі восені”. Мастак працуе ў розных жанрах, натхненне шукае і знаходзіць у самых розных сферах, але яго творчай ментальнасці найбольш блізкія пейзаж і нацюрморт, любімая тэхніка — акварэль, кажуць арганізатары.

Файных выходных! ❤️