УЧИТЕЛЯ столицы
10.1K subscribers
39.9K photos
1.93K videos
16 files
5.3K links
Учителя столицы, Беларусь
Download Telegram
Forwarded from Настаўніцкая
Кампанія МТС сумесна з Міністэрствам адукацыі падрыхтавала серыю вучэбных відэаматэрыялаў па рускай і беларускай мовах

🎥 Усяго падрыхтавана 20 новых відэаролікаў па найбольш складаных тэмах: 10 – па беларускай мове і 10 – па рускай. Вучэбны матэрыял пададзены ў сціснутым выглядзе, працягласць кожнага відэароліка — не больш за 15 мінут. У іх тэзісна сфармулявана тэорыя, у тым ліку правілы арфаграфіі і пунктуацыі з выключэннямі, якая дапоўнена зразумелымі схемамі і разборам практычных заданняў.

Новыя відэаматэрыялы падрыхтаваны пры падтрымцы Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра і загружаны на адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс eior.by — у анлайн-бібліятэку вучэбных матэрыялаў, дзе ўжо размешчаны ролікі па матэматыцы, фізіцы і хіміі.

Анлайн-урокі прайшлі экспертызу ў Нацыянальным інстытуце адукацыі і могуць быць выкарыстаны як дадатковы інструмент для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. Іх можна глядзець на Нацыянальным адукацыйным партале adu.by, а таксама на #YouTube-канале МТС.