Образование.Советский.Минск
3.02K subscribers
78.8K photos
3.72K videos
20 files
10.5K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
⚡️АКЦЫЯ “НАШЫ ДЗЕЦІ”⚡️ пройдзе ў ДУА “Гімназія №23 г. Мінска”!

📌Мы запрашаем вучняў 7-8 класаў:
- 🏫ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Мінска”;
- 🏫ДУА “Сярэдняя школа №64 г. Мінска”;
- 🏫ДУА “Сярэдняя школа №91 г. Мінска”.

🎉Вас чакае займальная і пазнавальная навагодняя сустрэча са Снягуркай, якая правядзе майстар-клас па выцінанцы✂️ і кітайскай каліграфіі “Новы год. Стары Новы год. Кітайскі Новы год. Традыцыі і супадзенні”!🎄

🐉Ужо сёння ў 11:00 вы зможаце акунуцца ў дзіўны свет кітайскай культуры і гісторыі каліграфіі, навучыцеся тонкаму мастацтву выцінанкі і тэхнікі пісьма кітайскіх іерогліфаў.🖌

‼️Не выпусціце магчымасць прыўнесці ў сваё жыццё культурную разнастайнасць і новыя веды!💭

#гімназія23мінск
#гимназия23минск
#gymnasia23minsk
#学校23明斯克
#нашыдзеці
⚡️АКЦЫЯ “НАШЫ ДЗЕЦІ”⚡️

🎉Сёння на базе ДУА «Гімназія №23 г.Мінска» прайшла навагодняя сустрэча з Снягуркай🤶 і майстар-клас па выцінанцы і кітайскай каліграфіі “Новы год. Стары Новы год. Кітайскі Новы год. Традыцыі і супадзенні”.🎄

📌 У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 7-8 класаў:
- ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Мінска”;
- ДУА “Сярэдняя школа №64 г. Мінска”;
- ДУА “Сярэдняя школа №91 г. Мінска”.

🤶Снягурка разам з 👩‍🏫настаўніцай кітайскай мовы правялі параўнальны аналіз беларускага і кітайскага Новага года, дзе разам з дзецьмі знайшлі падабенства і адрозненні навагодніх традыцый.🇧🇾🎄🇨🇳

✂️Майстар-клас па выцінанцы з'явіўся сапраўдным адкрыццём для вучняў. 👩‍🏫 Настаўніца падзялілася сваімі ведамі і дапамагла дзецям у засваенні тэхнікі выцінанкі.⚜️

🧧Асаблівая ўвага была ўдзелена мастацтву кітайскай каліграфіі.📜 Дзеці вывучалі ўзоры і сімвалы, а таксама вучыліся пісаць некаторыя базавыя іерогліфы.🤗

#гімназія23мінск
#гимназия23минск
#gymnasia23minsk
#学校23明斯克
#нашыдзеці