Образование.Советский.Минск
3.02K subscribers
78.9K photos
3.72K videos
20 files
10.5K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
1️⃣5️⃣.1️⃣1️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣3️⃣

Сёння ў гімназіі 23 прайшла акцыя “ЧЫСТАЯ ТАЛЕРКА”🍽!

🍳Сняданак - самы важны прыём ежы на працягу дня. Ён дае нам энергію і сілы для актыўнасці і вучобы. Але сярод школьнікаў заўсёды знойдуцца тыя, хто адмаўляецца ад свайго сняданку або з'ядае толькі палову. Менавіта такіх дзяцей акцыя заклікана натхніць на правільнае харчаванне і свядомае стаўленне да свайго здароўя. І для гэтага былі задзейнічаны Кухаронак🧑‍🍳 – пацешны персанаж, які любіць чыстыя талеркі🍽, і работнікі сталовай нашай гімназіі, якія разам распавялі дзецям пра карысць правільнага, паўнавартаснага сняданку.

Вучні досыць хутка распраўляліся са смачным сняданкам🍳, які складаўся з тушанай бульбы🥔 або пельменяў🥟 і соку🧃 або какавы☕️, прад'яўлялі кухару гімназіі чыстыя талеркі🍽 і атрымлівалі падарункі🎁: паветраныя шарыкі🎈 з лагатыпам “Камбінат Школьнага Харчавання” і маленькія фірмовыя шакаладкі🍫.

#гімназія23мінск
#гимназия23минск
#gymnasia23minsk
#学校23明斯克
#чыстаяталерка