ГУО "Средняя школа N30 г.Минска"
834 subscribers
9.81K photos
345 videos
239 links
🤩Друзья! Нас всех объединяет лучшая школа города Минска - наша любимая тридцатка!🤩
Download Telegram
"Мова,
Пявучая родная мова,
Ты – уладарка нявызнаных скарбаў.
Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў
Мае ў сабе тваё кожнае слова.
Іншае слова напоўнена плёскам
Хвалі дняпроўскай.
Іншае слова такое,
Што рэха лясное
У яго глыбінях затоена,
Ёсць і як мёд залатое, густое,
На травах яно духмяных настоена.
Ціха гучаць у мове маёй
Словы пяшчотныя,
Словы крынічныя,
Росныя.
Чуюцца ў ёй –
І грымотныя,
Зычныя.
Водгулле бітваў грознае.
Часам бывае – заззяе неспадзявана
Новаю зоркаю слова-абнова.
Колькі ў табе нявызнаных скарбаў схавана,
Мова мая,
Пявучая родная мова".
Аляксей Зарыцкі👍
Каханенькія-родненькія! Сёння ўвесь свет адзначае Дзень роднай мовы🇧🇾!
Шануйце, беражыце беларускае слова, бо хто ж яго будзе зберагаць, калі не мы?🙏
Дарэчы, беларуская мова прызнаная ЮНЕСКА другой у свеце па мілагучнасці пасля італьянскай
#21лютага
#дзень_роднай_мовы
#сш30
💠 21 лютага 2024 года ў сценах #СШ30 адбылася Агульная дыктоўка для вучняў 9-11 класаў і педагогаў школы, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы 🇧🇾
Кожны ўдзельнік дыктоўкі атрымаў памятны сертыфікат удзельніка і салодкі падарунак 🍫

Мы шчыра дзякуем усім удзельнікам!
Да сустрэчы праз год!

#СШ30
#Агульная_дыктоўка
#Дзень_роднай_мовы
Вучні 10-11 класаў нашай #СШ30 наведалі сёння, 21 лютага 2024 года, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка.

На філалагічным факультэце вучні напісалі дыктант "Роднае слова", праверылі сябе і атрымалі падаруначкі.

Са святам, шаноўнае спадарства 🇧🇾

#СШ30
#Дзень_роднай_мовы