Наш Первомайский образовательный
1.34K subscribers
93.8K photos
4.22K videos
49 files
4.2K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
#СШ137: НЕЗВЫЧАЙНАЯ ВАНДРОЎКА

Незвычайная вандроўка вучняў 2-х класаў адбылася сёння з беларускай казачніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавай.

Хлопцы і дзяўчаты даведаліся, як Кацярына Станіславаўна стварае свой казачны свет, пазнаёміла з кнігамі, што нядаўна выйшлі з друку, а таксама з некаторымі героямі, якія прыйшлі ў госці разам з ёй: Панеёлусам, Лісачкай і Вухуцікам.

👉Падчас
сустрэчы адбыліся сапраўдныя цуды: спадары і спадарыні адказвалі на пытанні і задавалі свае, адгадвалі загадкі, атрымлівалі заахвочвальныя прызы з уласным аўтографам аўтара.
☝️
Сустрэча атрымалася вясёлай, цікавай, а галоўнае – пазнавальнай!

#СШ137
#літаратурныя_сустрэчы