Настаўніцкая
6.15K subscribers
12.1K photos
26 videos
1.58K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
Download Telegram
Абласны семінар-практыкум “Актуальныя формы арганізацыі спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы з навучэнцамі ў шосты школьны дзень” прайшоў у сярэдняй школе № 4 Стоўбцаў

▪️ Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з выставамі творчых работ навучэнцаў “Сябруем са спортам!”, “Міншчыне – 85!”, паглядзелі відэавіншаванне #роднаяМІНШЧЫНАтабе і інш.

З прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Павел Шасцярэнь, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама Людміла Стонька, а таксама начальнік цэнтра фізкультурна-аздараўленчай і турыстычнай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Сяргей Саскавец.

🏐 Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абласнога семінара азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай сярэдняй школы № 4 Стоўбцаў, а таксама паглядзелі, як у навучальнай установе праходзяць заняткі аб’яднанняў па інтарэсах “Навучанне плаванню”, “Фітнес” і інш.