Настаўніцкая
6.15K subscribers
12.1K photos
26 videos
1.58K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
Download Telegram
Педагогі Касцюковіцкага раёна не толькі вывучаюць, але і добраўпарадкоўваюць помнікі архітэктуры, робяць канкрэтныя справы для іх захавання

🚴🏼 Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Новасаматэвіцкай сярэдняй школы Уладзімір Сальнікаў падчас пешых і веласіпедных паходаў з вучнямі ў вёску Канічы абавязкова наведваюць велічныя руіны касцёла і бровара, высякаюць там хмызняк, зграбаюць лісце, сухую траву, каб архітэктурная спадчына знаходзіліся ў прывабным турыстычным выглядзе. У гэтай справе школа цесна супрацоўнічае з Новасаматэвіцкім сельсаветам.

Калега Уладзіміра Сальнікава кіраўнік школьнага музея Мікалай Купцоў сабраў багатыя звесткі аб праваслаўным Свята-Троіцкім храме, які знаходзіцца ў выселенай пасля аварыі на ЧАЭС зоне. На думку педагога, пра такія закінутыя храмы мы не павінны забываць. У іх цяпер хоць і не служыцца літургія, але гэта святое, намоленае многімі пакаленнямі землякоў месца.

Настаўніца геаграфіі сярэдняй школы № 1 Касцюковіч Вольга Кісялева з вялікім задавальненнем праводзіць экскурсіі па галоўнай вуліцы райцэнтра — Ленінскай. Настаўніца, дарэчы, атэставаны экскурсавод, яе экскурсіі заўсёды жывыя, цікавыя, інфарматыўныя.

Такой жа захапляльнай з’яўляецца і экскурсія па музеі сярэдняй школы № 4 Касцюковіч у выкананні яго кіраўніка Валерыі Ісачанка (таксама атэставанага экскурсавода). Тут і аповед пра гісторыю Касцюковіч, летапіс установы адукацыі, і этнаграфічныя асаблівасці раёна.

🔜 Падрабязней пра краязнаўчую дзейнасць касцюковіцкіх педагогаў чытайце заўтра на старонках “Настаўніцкай газеты”.
Диалоговая площадка "Педагог — профессия дальнего действия" состоялась в Президентской библиотеке Республики Беларусь

✔️ Главными героями встречи стали молодые педагоги Ленинского района Минска. На встречу также были приглашены директора трех школ района — Юлия Кулаковская (СШ № 134), Светлана Богдашова (СШ № 164), Татьяна Тарасова (СШ № 54), а также директор гимназии № 18 Алеся Зеневич. Весь учебный год профессионалы-управленцы уделяли особое внимание становлению молодых педагогов, оказывали им поддержку, проводили многочисленные обучающие мероприятия.

Подтверждением эффективности проведенной работы стали успехи и достижения молодых учителей, о которых они рассказали во время проведения диалоговой площадки. Например, Дарья Надудик, учитель-дефектолог столичной школы № 134, стала одним из инициаторов проведения первого районного фестиваля "Про школу". В нем приняли участие 9 учреждений образования района, в которых есть педагогические классы.

Современный педагог — это человек высокой культуры, широкого кругозора, глубоких знаний. Это патриот и профессионал. Добрый, щедрый, креативный, активный. От качества его работы зависит судьба человека и судьба страны. Приятно, что наши молодые учителя стремятся соответствовать высоким стандартам, любят свою работу и готовы развиваться. А мы готовы им помогать, — 🖌 подчеркнула Наталья Кучинская, начальник управления по образованию Ленинского района столицы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Пятнічная “Настаўніцкая” багатая на навіны, каментарыі, адметны вопыт педагогаў
 
✔️ У дадатку “Школа кіравання” правілы школьнага харчавання і нормы аховы працы каменціруюць спецыялісты Міністэрства адукацыі. У рубрыцы “Цэнтралізаваны экзамен” РІКВ прадставіў аналіз памылак ЦЭ па грамадазнаўстве мінулага года.

Рубрыка “Інавацыі ў адукацыі” знаёміць з перадавым метадычным вопытам. У прыватнасці, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 1 імя Ф.Скарыны Наталля Целяпун дзеліцца вопытам рэалізацыі ідэі акадэмічных анлайн-сезонаў для педагогаў.

На паласе “Педагагічны вопыт” настаўнік геаграфіі і біялогіі Ігар Корган з Малецкай санаторнай школы-інтэрната Бярозаўскага раёна расказвае, як звычайны вучэбны кабінет сельскай установы адукацыі ператварыць у імправізаваны філіял мінералагічнага музея.

▫️ Разварот “Нам засталася спадчына” прысвечаны Касцюковіцкаму раёну, педагогі якога старанна вывучаюць і захоўваюць помнікі архітэктуры. На паласе “Лічбавая бяспека” парады па лічбавым этыкеце дае метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Ювента” Светлагорска Кацярына Грыгор’ева.
 
Прыемнага чытання!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёння прадстаўнікі Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" знаходзяцца з рабочым візітам у Клецкім раёне

🔻 Разам з начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама Анатолем Клімовічам дырэктар Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" Кацярына Дубінская вызначыла маршрут для знаёмства з сістэмай адукацыі раёна. Безумоўна, падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні інфармацыйнага ўзаемадзеяння і падтрымкі педагогаў на старонках прафесійнага выдання.

Першай для наведвання выбралі знакамітую на ўсю краіну Рассветаўскую сярэднюю школу. Дырэктар установы Сяргей Дубман паказаў прышкольны ўчастак, яблыневы сад і агарод, якія з ахвотай даглядаюць і педагогі, і вучні. Сёння на школьных градках растуць капуста, бульба, буракі, але акцэнт — на вырошчванні цыбулі Эксібішэн.

Дарэчы, ва ўстанове ёсць свой конь Вайзер. Ён, як расказаў дырэктар, за зіму з'ядае 3,5 тоны сена, таму яго для Вайзера рыхтуюць ужо сёння.

У сярэдняй школе №1 Клецка расце каля 50 відаў дэкаратыўных раслін. Настаўніца біялогіі Святлана Шэйко расказала, што яны спецыяльна разам рассаджвалі рана-, сярэдне- і познацвітучыя кветкі, каб клумбы з ранняй вясны і да позняй восені патаналі ў фарбах. Вяргела, касачы, самшыт, біручына, гіацынты, даронікум — гэта толькі некаторы пералік таго, што кожны дзень радуе вока педагогаў, вучняў і бацькоў.

Для азелянення тэрыторыі клецкага дзіцячага сада №2 выкарыстоўвалі ліставыя і хвойныя дрэвы. А два гады назад на месцы старога пасадзілі сад надзеі — 6 сліў, 12 яблынь, абрыкос, чарэшні, грушу.

🌱 Адным з прыярытэтных напрамкаў у сваёй дзейнасці калектыў Грыцэвіцкай сярэдняй школы называе экалагічнае выхаванне. Установа адукацыі штогод прымае ўдзел у раённых конкурсах па добраўпарадкаванні і становіцца лепшай.

Падрабязны рэпартаж пра школы Клетчыны будзе апублікаваны ў найбліжэйшых нумарах "Настаўніцкай газеты".
Активно готовятся к летней оздоровительной кампании в Лидском центре творчества детей и молодежи

📌 Накануне здесь прошла "Академии вожатского мастерства", слушателями которой стали педагогические работники лагерей с дневным и круглосуточным пребыванием.

Учебная программа включала теоретические и практические материалы, а также тренинги, которые могут применяться в работе. Занятия проводила методист Лидского РЦТДиМ Анна Морочковская. Приглашенными гостями стали педагог дополнительного образования НДОЦ "Зубренок" Елисей Тарасов, социальный педагог лидской средней школы № 4 Елена Климович, педагог-психолог Едковской средней школы Лидского района Анастасия Змитрович.

▫️ По окончании работы академии каждый педагог сформировал портфолио с готовым материалом для работы в детском оздоровительном лагере.
Рэспубліканскае свята апошняга званка сабрала ў Брэсце амаль 3 тысячы выпускнікоў і педагогаў з усёй краіны

🔻 Спачатку школьнікі на чале з міністрам адукацыі Андрэем Іванцом і іншымі ганаровымі гасцямі аддалі даніну павагі абаронцам легендарнай цытадэлі над Бугам, усклаўшы кветкі да некропаля мемарыяла, пасля чаго рушылі па цэнтральнай гарадской вуліцы калонай, вітаючы брэстаўчан.

На сцэне Парку культуры і адпачынку разгарнулася святочнае шоу. У рамках мерапрыемства больш за 30 лепшых выпускнікоў з ліку пераможцаў алімпіяд, конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў атрымалі каштоўныя падарункі ў розных намінацыях.

🎗 Не засталіся без заслужаных узнагарод і педагогі. 7 класных кіраўнікоў былі адзначаны падзячнымі пісьмамі галіновага міністэрства. Сярод іх – настаўніца рускай мовы і літаратуры Людміла Маршалкіна з сярэдняй школы № 10 Пінска, настаўніца французскай мовы Валянціна Герасімовіч з гімназіі № 3 імя А.С.Пушкіна Віцебска, настаўніца гісторыі Ірына Клімянок з гомельскага гарадскога ліцэя № 1, настаўніца рускай мовы і літаратуры Святлана Салаўёва з сярэдняй школы № 3 Дзятлава, выхавальніца Вольга Папова з Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя, настаўніца хіміі Наталля Грышанава з сярэдняй школы № 45 Магілёва і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Святлана Дзяшук з гімназіі № 1 імя Ф.Скарыны Мінска.

Адметнасцю сёлетняга рэспубліканскага свята стала тое, што апошні званок для адзінаццацікласнікаў краіны далі першакласнікі і выпускнікі ўсіх школ Брэста. Традыцыйны развітальны вальс закружыў пад вячэрнім небам у парку школьнікаў і ганаровых гасцей. А завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам з дыскатэкай і святочным феерверкам у гонар выпускнікоў.