КОНТАКТ с ТВОРЧЕСТВОМ
341 subscribers
5.25K photos
251 videos
258 links
Центр дополнительного образования детей и молодежи "Контакт" г. Минска.
Здесь каждый может раскрыть свои таланты 🎶🏆🎨🎭 Присоединяйтесь! 😉
🔘 kontakt.minskedu.gov.by
🔘 ул. М.Танка, 8

Авторский стикерпак https://publielectoral.lat/addstickers/kontakt_minsk
Download Telegram
Кастрычнік - сярэдні месяц восені са зменлівым надвор'ем. Беларускае найменне паходзіць ад слова "кастрыца", бо ў гэты час сяляне аддзялялі валакно ільна ад кастрыцы - пабочнага прадукта, які заставаўся пасля перапрацоўкі валакністых раслін.

Са старажытных часоў на беларускіх землях гэты месяц меў шмат назваў:
❄️ пазімнік – перадзімовы час;
🍂 жовцень – ападае жоўтае лісце;
🌨 грáзнік (брýдзень) – частыя дажджы і бруд;
💍 вясельнік – час, калі ладзілі вяселле;
🍞 хлебнік – актыўна пяклі хлеб з новага ўраджаю і інш.

Народныя прыкметы:
👉 Моцныя і працяглыя халады ў кастрычніку — да марознай зімы.
👉 Гром, навальніца ў кастрычніку — зіма будзе кароткая і мяккая, амаль без снегу.
👉 У кастрычніку ідзе снег — да позняй вясны.

#центр_КОНТАКТ #РоднаеНароднае
Культура і мастацтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху першабытнасці.

💠 У палеаліце ўзніклі рэлігійныя вераванні, а мастацтва гэтай эпохі прадстаўлена прымітыўным арнаментам, скульптурай (фігуркі людзей і жывёл абрадавага прызначэння) і 👐 дэкаратыўна-прыкладной творчасцю - ўпрыгожваннямі і абярэгамі (арнаментаваныя абломкі біўня маманта, падвескі з ракавінак і зубоў жывёл, пацеркі з трубчастых касцей) 🧐.

💠 У эпоху мезаліту на бытавых прадметах, упрыгожваннях у асноўным пашыраўся просты арнамент , які часцей за ўсё складаўся з рысак, хвалістых палос, кропкавых паглыбленняў 😯.

💠 У эпоху неаліту з’явілася кераміка і ткацтва. Для мастацтва гэтага часу характэрны арнаментаваныя касцяныя вырабы, дробныя пластычныя выявы людзей, жывёл, птушак з каменю 🪨, дрэва, косці, упрыгожванні з бурштыну. Гліняны посуд вырабляўся ўручную і аздабляўся наколкамі, нарэзкамі, грабеньчатым і ямкавым арнаментам. З’явіліся рэгіянальныя адрозненні ў межах археалагічных культур 🙂.

#центр_КОНТАКТ #РоднаеНароднае
🎓 Францыск Скарына, беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, нарадзіўся ў Полацку каля 1490 г.
📌 Атрымаў ступень бакалаўра філасофіі, магістра і доктара медыцынскіх навук.

📖 Выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову. Затым пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню.
📌 Кнігі Скарыны значна паўплывалі на духоўную культуру ўсходніх славян, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Расіі.

📜 1990 год па рашэнні ЮНЭСКА быў аб’яўлены Міжнародным годам Францыска Скарыны, прысвечаны да 500-годдзя нараджэння беларускага асветніка.
📌 Помнікі Францыску Скарыне ўсталяваны ў Мінску, Полацку, Лідзе, Вільні, Калінінградзе і Празе.

#центр_КОНТАКТ #РоднаеНароднае
Лістапад - апошні месяц восені. Старабеларуская назва - "грудзень" ад слова "груды" ў значэнні "замерзлая зямля". Сучаснае найменне тлумачыцца проста - час ападання лісця з дрэў.

🧐 У рускай, балгарскай, нямецкай і славацкай мовах назва 11 месяца года ўтрымлівае лацінскую аснову novem (дзевяць). У старажытнарымскім календары месяц november - дзевяты з 10 месяцаў.

У лістападзе:
🦆 адлятаюць апошнія чароды качак;
🍂 дрэвы стаяць амаль без лісця;
☁️ з'яўляюцца туманы;
❄️ ідзе мокры снег.


Народныя прымаўкі:
👉 У лістападзе гола ў садзе.
👉 Лістапад зіме сцежку пракладае.
👉 У лістападзе кладзі капусту ў кадзі.

Прыкмета:
🌛 Калі неба пад ноч чыстае, але вакол месяца з'явіліся вялікія кругі - будзе мароз. Калі гэтыя кругі злегку пачырванеюць - магчымы снегапад з ветрам.

#центр_КОНТАКТ #РоднаеНароднае
Першы месяц зімы і апошні каляндарнага года атрымаў назву ад слова "снег". Старабеларуская назва - "прасінець" у значэнні "прасвет у воблаках".

🧐 У рускай, французскай, нямецкай і англійскай мовах назва 12 месяца года ўтрымлівае лацінскую аснову ад старажытнарымскага календара - december - дзесяты з 10 месяцаў.

Народныя прымаўкі:
👉 Снежань зіму пачынае, а год канчае.
👉 Снежань сцюжны з зімою дружны.
👉 Снежань зямлю грудзіць, хаты студзіць.

Прыкметы:
❄️ Сухі снежань - сухая вясна, сухое лета.
❄️ Мароз у снежні і снег вышэй хаты - будзе год тады багаты.
❄️ У снежні адкрытае вуха - летам горача і суха.

#центр_КОНТАКТ #РоднаеНароднае
Назва чацвёртага месяца года паходзіць ад слова "красаваць", бо ў ім з'яўляюцца першыя кветкі-краскі.

Старабеларуская назва - "квецень" - захавалася ва ўкраінскай і польскай мовах. У іншых мовах красавік яшчэ вядомы як дубень (ад слова дуб), баландзіс (ад слова голуб), нісан (першы плён) і інш.

🧐 У рускіх, англічан, французаў і немцаў назва другога месяца вясны паходзіць ад лацінскага слова aprilis, што азначае "адчыняць", бо ў гэты час адчыняліся дзверы вясны і распускаліся пупышкі на дрэвах.

Прыкметы:
🌱 У красавіку грымот - цёплы будзе год.
🌱 У красавіку дождж праходзіць, сонца грэе - тады ўсякі не збяднее.
🌱 Красавік сушыць, нічога з зямлі не рушыць.

#центр_КОНТАКТ #РоднаеНароднае