Образование. Фрунзенского района
1.15K subscribers
69.3K photos
2.57K videos
16 files
2.47K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Фрунзенского района г.Минска
Download Telegram
⚡️У гімназіі 4 прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню першай чвэрці 2023/2024 навучальнага года. ⚡️
🇧🇾Традыцыйна яны пачаліся з вынасу дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і выканання дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
🎺Адбыўся ўрачысты прыём членаў ГА “БРСМ”🥳🎉🇧🇾 і прыём у піянеры🥳🎉🇧🇾

#гімназія4
#фрунзенскі
#лінейка
⚡️Работнікі гімназіі 4 далучыліся да агульнагарадскога суботніка.
💪Працавалі дружна і вынікова, нягледзячы на непагадзь.
🙏Разам зробім наш любімы горад чыстым!



#гімназія4
Вучні гімназіі 4 прынялі ўдзел у інфармацыйнай кампаніі да Міжнароднага дня сляпых людзей.❤️
#гімназія4
#дзеньсляпых
📕Вучні 3 Б класа, гімназіі 4 на сустрэчы з дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Мазго!
Пазітыўна, цікава, пазнавальна! Менавіта так можна ў трох словах апісаць сустрэчу вучняў з Уладзімірам Мазго.
З зацікаўленасцю слухалі дзеці звесткі з жыцця паэта і актыўна абмяркоўвалі яго творы. За чытаннем вершаў, разгадваннем аўтарскіх загадак і шарадаў час праляцеў непрыкметна. Самыя кемлівыя атрымалі закладку ад выдавецкага дома “Звязда”.
☀️Напрыканцы сустрэчы аўтар падпісаў свае кнігі тым, хто іх набыў.👍
#гімназія4
25.11.2023📕 Сустрэча 3️⃣ А класа гімназіі 4, з сучаснай беларускай пісьменніцай ў кнігарні "Кніжны клуб". Алена Шчарбакова прадставіла сваю новую (з пахам тыпаграўскай фарбы) кнігу казак. Дзеці з захапленнем праслухалі ў выкананні аўтара казкі пра сяброўства, пра добрыя словы, пра адносіны паміж людзьмі і жывёламі. А потым адказвалі на пытанні пісьменніцы. І атрымалі маленькія падарункі і новыя кнігі з аўтографам аўтара.🇧🇾💫
#гімназія4
Дайджэст шостага школьнага дня
25.11.2023 Шосты школьны дзень у гімназіі 4 весела і цікава🇧🇾👍💫
Вучні наведалі :
Тэатр імя М. Горкага...
Музей транспарту
Кінатэатр "Аўрора"
Тэатр Лялек
Музей гісторыі беларускага кіно.
#гімназія4
#тэатр
💫Вучні 9А і 9Б класаў гімназіі 4- у Цэнтры бяспекі МНС Беларусі🇧🇾. Дзеці змаглі не толькі адчуць на сабе ўсе магчымыя віды надзвычайных сітуацый, але і трапіць у начны клуб, дзе перад імі стаяў выбар: наркотыкі або пайсці дадому. Даведаліся, якая іх чакае адказнасць за гэта.☝️
#гімназія4
Сёння навучэнцы гімназіі 4 ў межах ІІІ Маладзёжнага экалагічнага фестываля ,,Green Fest-2023' прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ,,Экалогія. Чалавек. Бізнес" секцыі ,"Маладыя імкненні", якая ладзілася ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Віншуем з цудоўнымі выступленнямі навучэнак 3А класа Таўрыкіну Вікторыю і Гардзееву Марыю, навучэнку 11Б класа Васілеўскую Варвару! Журы высока ацаніла падрыхтоўку і ўзровень нашых гімназістаў. У нас дыплом пераможцы! Словы шчырай падзякі Макейчык Таццяне Леанідаўне за падрыхтоўку нашых маленькіх навукоўцаў! Жадаем далейшых поспехаў і пакарэння новых навуковых вяршынь!👍👏👏👏
#гімназія4
✔️ Вучні гімназіі 4 прынялі ўдзел у паніхідзе ў Храме Узвіжання Хрыста Гасподняга і цырымоніі ўскладання кветак на мемарыяльным комплексе "Масюкоўшчына", дзе пахаваныя чырвонаармейцы і мірныя жыхары, якія загінулі ў канцлагеры "Шталаг 352".
#гімназія4
🇧🇾Акцыя "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь" - гэта ініцыятыва, накіраваная на падтрымку і папулярызацыю патрыятычных каштоўнасцей, актыўнага ўдзелу грамадзян у жыцці краіны і фарміравання пачуцця гонару за сваю радзіму.
🔸У рамках гэтай акцыі 15 сакавіка навучэнцам 8-х класаў, якія дасягнулі 14 гадоў у Гімназіі №4 г.Мінска, прайшло традыцыйнае ўручэнне падарункавага выдання «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь🇧🇾».

#фрунзенскі
#гімназія4
АДЗІНЫ УРОК ПАМЯЦІ
🔛🥀
У Дзень памяці ахвяр Хатыні ў гімназіі 4 прайшоў урок "Голас Хатыні гучыць у нашай памяці".
🔹Гімназісты паглыбілі веды аб гістарычным мінулым беларускага народа, аб трагічных падзеях у Хатыні, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміраванне адмоўнага стаўлення да насілля, асуджэнне дзеянняў, якія вядуць да гібелі людзей.


#фрунзенскі
#гімназія4
#Хатынь
12.04.2024 у гімназіі 4 прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас.

👫 Гімназісты паўдзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях, квэстах, паглядзелі відэафільмы, намалявалі малюнкі, многа даведаліся пра беларускіх касманаўтаў.
Адзіны ўрок фарміруе ў вучняў цікавасць да дасягненняў нашай краіны ў галіне касмічных даследаванняў, выхоўвае пачуццё патрыятызму, гонару за дасягненні Беларусі і павагі да людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё заваяванню космасу.

#Фрунзенскі
#гімназія4
#адзіныўрок
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, прайшоў у гімназіі 4.

🙏З усіх куточкаў ляцелі словы падзякі ветэранам,   якія абаранілі нашу зямлю ад захопнікаў, словы гонару за нашу краіну і яе гісторыю.
#гімназія4
Звініць званок! Першы званок у новым 2024/2025 навучальным годзе ў гімназіі 4! Няхай для нашых вучняў  ён будзе званком натхнення да поспехаў у вучобе, званком абуджэння пачуццяў патрыятызму і грамадзянскасці, званком яднання сяброўскай гімназічнай сям'і!
💥
#гімназія4
#Фрунзенскі
7.09.2024

😀На старце новага навучальнага года навучэнцы👩‍🎓 гімназіі 4 актыўна далучыліся да  мерапрыемстваў школьнай суботы.🗓

#гімназія4
#шостышкольныдзень
#лепшыядзеці