Свободный Жлобин | Free Zhlobin
404 subscribers
4.43K photos
594 videos
4 files
1.87K links
"Свободный Жлобин" — это общественная платформа для проведения диалога между представителями власти и общества на территории города Жлобина и Жлобинского района.
Обратная связь: @FreeZhlobinContactBot
Download Telegram
❤️ На аўкцыёне сучаснага мастацтва Sotheby's у Нью-Ёрку прадалі карціну вядомага авангардыста з Віцебска.

📍Марк Шагал (1887 - 1985) — першае імя Моўша, Маісей, нарадзіўся ў мястэчку Лёзна, што пад Віцебскам. Карціну "Над горадам", у якім мы пазнаем сучасны абластны цэнтр, мастак намаляваў у 1914-1918 гадах. Яна знаходзіцца ў Траццякоўскай галярэі ў Маскве (ацэначны кошт 160 мільёнаў даляраў). Цяпер жа, прадалі аўтарскае паўтарэнне вядомага шэдэўра, які Шагал стварыў у 1924 годзе ўжо ў Парыжы.

📍І гэта не самая дарагая з прададзеных карцін нашага вядомага зямляка. Рэкорд належыць палатну «Палюбоўнікі» 1928 года – за 28,5 мільёны даляраў.

#Шагал #Витебск
​​❤️ 6 ліпеня 1887-м годзе ў беларускім Лёзна нарадзіўся сусветнавядомы мастак Марк Шагал

Сёння за яго імя змагаюцца Беларусь, Расія і Францыя. Яго лічылі і лічаць адным з найбольш таленавітых жывапісцаў ХХ стагоддзя.

📍 Шагал з’явіўся на свет у гарадку Лёзна пад Віцебскам. Цікава, што Лёзна — гэта менавіта тое мястэчка, дзе ў 1994-м был імітаваны замах на Лукашэнку падчас выбарчай прэзідэнцкай кампаніі. Менавіта на ўсходняй мяжы яго расстралялі, але ён не здаўся. Такі вось цікавы факт.

Прадзедам Марка Шагала быў вядомы габрэйскі мастак Хаім Сегал, які распісваў сінагогі.

📍У 1911 годзе Шагал пераязджае ў Парыж. Але грошай было так мала, што будучы знакаміты мастак быў вымушаны працаваць цалкам голым, каб не запэцкаць фарбай вопратку.

У 1915 годзе ён вяртаецца ў родны Віцебск, каб ажаніца са сваёй даўняй знаёмай Басяй-Рэйзай Розэнфельд, з якой пазнаёміўся, калі апошняя была яшчэ падлеткам. Падчас Другой Сусветнай вайны Марк Шагал жыў у ЗША. Толькі для Шагала Луўр змяніў свае правілы, у 1977–1978 гадах знакаміты парыжскі музей упершыню зрабіў выставу яшчэ жывога аўтара.

🥰 Да канца жыцця ў ягонай творчасці назіраліся «віцебскія» матывы. Пісаў вершы на ідыш. На беларускую мову іх пераклаў Рыгор Барадулін.

💔 Памёр мастак у 97 год у Францыі.

#Shagal #Шагал #Беларусь #Belarus