Свободный Жлобин | Free Zhlobin
404 subscribers
4.43K photos
594 videos
4 files
1.87K links
"Свободный Жлобин" — это общественная платформа для проведения диалога между представителями власти и общества на территории города Жлобина и Жлобинского района.
Обратная связь: @FreeZhlobinContactBot
Download Telegram
❤️ Усё ж пятніца і хочацца, пайсці на выходныя ў добрым настроі. І добрыя навіны ў нас сапраўды ёсць! Паглядзіце, які прыгожы мурал з’явіўся ў Брэсце на вуліцы Маскоўскай!

📍 Твор называецца "Зямля пад белымі крыламі". Аўтар эскіза - мінская мастачка Ганна Дзюкава. А рэалізавалі яго Яўген Сасюра і Сяргей Рысакоў.

😍 У цэнтры гіганцкай карціны - маладая дзяўчына, якая, па задумцы, злучае ў танцы мінулае і будучыню. Знізу - рамантычная стылізацыя Берасцейскага замка на аснове гістарычных рэканструкцый. Прысутнічае і вобраз ракі з ладдзёй: Брэст узнік на месцы зліцця Мухаўца і Буга, бо знаходзіўся на перакрыжаванні рачных гандлевых шляхоў. Асноўнай ідэяй кампазіцыі стаў вобраз віхураў гісторыі, якія заўсёды віравалі на землях Брэстчыны.

#Brest #Брест #Брэст