Forwarded from Настаўніцкая
Пятнічная “Настаўніцкая” багатая на навіны, каментарыі, адметны вопыт педагогаў
 
✔️ У дадатку “Школа кіравання” правілы школьнага харчавання і нормы аховы працы каменціруюць спецыялісты Міністэрства адукацыі. У рубрыцы “Цэнтралізаваны экзамен” РІКВ прадставіў аналіз памылак ЦЭ па грамадазнаўстве мінулага года.

Рубрыка “Інавацыі ў адукацыі” знаёміць з перадавым метадычным вопытам. У прыватнасці, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 1 імя Ф.Скарыны Наталля Целяпун дзеліцца вопытам рэалізацыі ідэі акадэмічных анлайн-сезонаў для педагогаў.

На паласе “Педагагічны вопыт” настаўнік геаграфіі і біялогіі Ігар Корган з Малецкай санаторнай школы-інтэрната Бярозаўскага раёна расказвае, як звычайны вучэбны кабінет сельскай установы адукацыі ператварыць у імправізаваны філіял мінералагічнага музея.

▫️ Разварот “Нам засталася спадчына” прысвечаны Касцюковіцкаму раёну, педагогі якога старанна вывучаюць і захоўваюць помнікі архітэктуры. На паласе “Лічбавая бяспека” парады па лічбавым этыкеце дае метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Ювента” Светлагорска Кацярына Грыгор’ева.
 
Прыемнага чытання!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM