⚡️Падведзены вынікі рэспубліканскага фестывалю юных экскурсаводаў

23-25 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства прайшоў Рэспубліканскі фестываль юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

Удзельнікам фестывалю неабходна было   прадставіць аглядную экскурсію-рэкламу  і прэзентаваць імправізаваную экскурсію па аднаму музейнаму прадмету свайго музея.

🏆Сардэчна віншуем пераможцаў ад горада Мінска:

✔️Крука Івана, сярэдняя школа №197
✔️Горбач Сафію, гімназія №14
✔️Пелейку Аляксандру, сярэдняя школа №199,
а таксама прызёра Якаўчыца Арцёма з сярэдняй школы № 131.

#школьные_музеи
#музейная_педагогика