Forwarded from Настаўніцкая
⬆️ — Памятайце: трэба слухаць сваё сэрца і рабіць выбар толькі па сваім жаданні, — адзначыў Андрэй Іванец. — Гэта вельмі важна, бо сёння ад таго, які выбар вы зробіце, будзе залежаць усё ваша далейшае жыццё. А ў ім будуць і перашкоды, і няўдачы. Хацеў бы вам пажадаць заўсёды верыць у свае сілы, глядзець з упэўненасцю наперад.

Сёлета ў 51-й школе выпускаюцца два 11 класы: адзін — профільны, з вывучэннем на павышаным узроўні матэматыкі, англійскай і рускай мовы, другі – базавы: у межах працоўнага навучання ў школьнікаў была арганізавана падрыхтоўка па шэрагу прафесій, сярод якіх – “Швачка”, “Майстар па манікюры”, “Аператар ЭВМ”, “Слесар”.

🏅 Школа ганарыцца трыма залатымі медалістамі — Максімам Белянковым, Ксеніяй Хамяльянскай, Настассяй Бекетавай. Разам з медалямі навучэнцам былі ўручаны і шэсць пахвальных лістоў за поспехі ў вывучэнні вучэбных прадметаў. Іх уладальнікамі сталі Яраслаў Клюковіч (фізічная культура і здароўе), Ангеліна Жыляніна (геаграфія) і інш.

З гордасцю гаворыць пра сваіх выпускнікоў дырэктар школы Галіна Чэрнік:
— Нашы выпускнікі творчыя, актыўныя, захопленыя, дружныя. Упэўнена, што тыя веды, якія яны атрымалі ў сценах школы, дапамогуць ім знайсці самае правільнае рашэнне, паступіць у тыя ўстановы адукацыі, якія запланавалі. У беларусаў ёсць цудоўная прыказка, якую я гавару сваім выпускнікам, — "Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся". Хачу, каб кожны з выпускнікоў атрымаў прафесію, якая б прыносіла задавальненне, і застаўся працаваць на роднай зямлі на карысць Ленінскага раёна, горада і краіны.