🇧🇾МУДРЭЦ, ЯКОГА ВЫБРАЎ ЧАС!

📍Калектыўна-творчая справа "Дарадчык, творца, вечны вучань, мудрэц, якога выбраў час!", прысвечаная Дню настаўніка завяршылася ў гімназіі №14 г. Мінска ў шосты школьны дзень, 2 кастрычніка.

🍁🍂🍁Вучні гімназіі пастараліся, каб прафесійнае свята для педагогаў было неардынарным, цікавым і незабыўным.

👨‍🎓👩‍🎓Гімназісты падрыхтавалі віншаванні-пажаданні, цікавую канцэрнтную праграмму, тэматычныя фотазоны.

💚 Асаблівыя словы віншаванняў былі адрасаваны настаўнікам-ветэранам, якіх запрасілі на святочны канцэрт.

👥 У суботу вучні 9 класаў правялі для настаўнікаў квэст-гульню. Тут ужо педагогам прыйшлося паказаць свае веды і крэатыў. Па выніках квэста былі вызначаны пераможцы, якія атрымалі ад гімназістаў памятныя падарункі.

🍁📚🍂 З Днём настаўніка, паважаныя педагогі! Стабільнасці ў жыцці вам, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў і іх бацькоў, нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае.

#Заводскі
#гімназія14
#6_школьны_дзень
#з_днём_настаўніка