​​Яўген Пуставой:
"Самае простае і зразумелае — эканоміка. Кантакты і кантракты. Афрыка чакае інвестыцый. Не прыхватызацыі, а інвестыцый. Не «старлінкаў», а самых прыземленых тэхналогій. У земляробстве, адукацыі, фармацэўтыцы, будаўніцтве. Не спонсараў з тоўстым кашальком, а сяброў са спагадлівым позіркам. Беларусь і Зімбабвэ глядзяць у адзін бок. Бок далейшага развіцця.
🔹
За трыццаць гадоў дыпламатычных адносін было заключана каля дзесяці кантрактаў, пагадненняў, мемарандумаў. Столькі ж — за трыццаць хвілін у прысутнасці кіраўніка нашай дзяржавы. Вядома, да яго візіту рыхтаваліся. Бо ведаюць, любяць, паважаюць. У першую чаргу за палітычную пазіцыю. Роўны — з роўнымі.
🔹
Паўтарамільярдная Афрыка — насамрэч будучыня свету. Доля моладзі ў 2050 годзе на кантыненце дасягне каля 60 працэнтаў. Гэта адзіны рэгіён свету, у якім будзе назірацца значны прырост насельніцтва да канца стагоддзя.
🔹
Нашы кампетэнцыі якраз даспадобы і аднаму з самых заможных рэгіёнаў Блізкага Усходу. Пяць мільярдаў долараў арабскія шэйхі гатовыя інвеставаць у нашу эканоміку. Пра што гэта сведчыць? Пра тое, што нам давяраюць.
🔹
Сямейнасць у арабаў — залог даверу. Што-што, а давер усё больш краін свету выказвае нашаму Прэзідэнту. Гэтыя візіты маюць не толькі эканамічныя ды палітычныя вынікі. Гэта яшчэ і пасыл свету. Шматполюснаму свету. Дзе сябруюць краінамі, але не дыктуюць умовы."

#Пустовой
#МЫБеларусь