2⃣2⃣ верасня адзначаецца народнае свята Акім і Ганна.

📌У гэты дзень праваслаўная царква ўспамінае бацькоў Багародзіцы - святых Акіма і Ганну.

Народныя традыцыі

🔸У гэты дзень ушаноўвалі сонца.
🔸 Прасілі яго «назапасіць сіл і прагнаць цемру, якая надыходзіла».
🔸 У былыя часы маладыя частавалі 22 верасня сваю радню.
🔸Да маладых сыходзіліся ўсе знаёмыя і сваякі.
🔸Гаспадыня выпякала пірагі.
🔸Лічылі, што гэта забяспечыць моцнае здароўе і дабрабыт як маладой сям'і, так і блізкім.
🔸 Рыхтавалі сытны абед, пасля якога жанчына дэманстравала гасцям усю сваю гаспадарку.
🔸Муж вадзіў гасцей на двор, паказваў ім у адрынах вупраж, у свіране - жыта.
🔸 Па звычаі, госці павінны былі хваліць гаспадароў, даваць ім слушныя парады.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 22 верасня з’яўляюцца свабодалюбівымі натурамі. Насіць ім варта сапфір.

#народны_каляндар