5⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Трафімаў дзень.

📌Праваслаўная царква ўшаноўвае ў гэты дзень памяць Трафіма, Феафіла і 13 святых пакутнікаў.

🎭 Народныя традыцыі

🔸На Трафіма дзяўчаты збіралі ягады маліны і каліны, з іх пяклі пірагі.
🔸Гэтыя ягады заўсёды шанавалі, бо яны валодаюць гаючымі ўласцівасцямі.
🔸З іх рыхтавалі лячэбныя сродкі і зёлкі.
🔸Дзяўчаты, якія жадалі, каб у іх не было адбою ад хлопцаў, мыліся калінавым сокам.
🔸Секчы галінкі каліны ў гэты дзень - да вялікага няшчасця.
🔸З'есці сырую ягаду каліны - да няўдач у каханні.
🔸Калі ж марылі аб узаемным пачуцці, то раілі пакаштаваць маліну.
🔸Хлопцы на Трафіма ў лес не хадзілі.
🔸Лічылі: у гэты дзень русалкі водзяць карагоды.
🔸 Яны могуць напусціць хваробу або заказытаць да смерці.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🔹Туман ўвечары па зямлі сцелецца - да спёкі.
🔹Шмат зорак - праз некалькі дзён будзе дождж.
🔹Пугач вухкае гучна - да пахаладання.
🎂 Народжаныя 5 жніўня з’яўляюцца мэтанакіраванымі асобамі. Насіць ім варта тапаз.

#народны_каляндар