РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра парады на Дзень Незалежнасці.

Прынята лічыць, што першы маштабны парад на вуліцах Мінска адбыўся 16 ліпеня 1944 года. Тады на полі былога іпадрома ў канцы Чырвонаармейскай вуліцы прайшло звыш 30 тысяч беларускіх партызан.

Парад атрымаўся вельмі незвычайным - усе шэсце былі з рознай зброяй, у розным адзенні. Не абышлося і без крэатыву, на чале калоны ішоў казёл па мянушцы Малыш, які выклікаў здзіўленне ў генералаў, якія прымалі парад.

Як аказалася, жывёла прайшла свой баявы шлях разам з партызанскім атрадам з 1943-га. Маляня жыў з партызанамі, перавозіў на сабе медыкаменты і нават паспеў паездзіць на брані танка.

#советский_район #расцем_беларусамі