7⃣ мая адзначаецца народнае свята Яўсееў дзень.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці святых пакутнікаў Яўсевія, Савы і іншых.

Народныя традыцыi

🔸 У народнай свядомасці пакутнік Яўсевій стаў заступнікам палявых работ.
🔸7 мая трэба было скончыць пасеў аўса.
🔸Сеяць авёс можна было, калі пачынае распускацца бяроза.
🔸Каб ураджай атрымаўся на славу, на Яўсея накрывалі спецыяльны «аўсяны стол».
🔸Падавалі стравы з дабаўленнем аўса.
🔸 Гатавалі поліўку з аўсянай крупой і гароднінай, аўсяную кашу і кісель.
🔸Бліны на Яўсея рабілі з аўсянай мукі.
🔸Да стала запрашалі суседзяў, частавалі беднякоў і вандроўнікаў.
🔸Знахары праводзілі абрады, якія звязаны з заклікам вясны, цяпла і сонца.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя  7 мая надзелены добрым здароўем. Насіць ім варта РУБІН

#народны_каляндар