🥘Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Сёння, калі вывелі агульную формулу школьнага грамадскага харчавання, так адназначна пытанне ўжо не ставіцца — харчаванне школьнікаў павінна быць і смачным, і карысным, і збалансаваным.

Летась у Беларусі стартаваў пілотны праект па арганізацыі школьнага харчавання. Нядаўна на нарадзе пад старшынствам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі падводзілі папярэднія вынікі рэалізацыі гэтага праекта.

У цэлым праведзеную работу прэм’ер-міністр ацаніў станоўча. Але падкрэсліў пры гэтым, што пытанні, якія яшчэ засталіся, трэба вырашаць не адкладаючы. Бо ўжо да 1 верасня 2024 года ўсе школы павінны перайсці на новую арганізацыю рэжыму харчавання. Пра тое, на якой стадыі гатоўнасці да гэтага кроку ўстановы адукацыі Мінска, як развіваўся праект і якія змены прыўнёс у школьнае харчаванне, паведаміў намеснік старшыні Камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Глеб Лаўрыновіч.