2⃣8⃣красавіка за тыдзень да Вялікадня адзначаецца Вербная нядзеля.

📌   У хрысціянстве гэты дзень прымяркоўваецца да Уваходу  Хрыста ў Іерусалім, дзе яго сустракалі пальмавымі галінкамі.

🎭 Народныя традыцыі

🔸Сімвалам свята ў беларусаў лічыцца вярба.
🔸Яе галінкі абавязкова асвячаюцца ў храмах і беражліва захоўваюцца.
🔸 Лічыцца, што асвячоная вярба валодае магічнымі ўласцівасцямі і абараняе ад нячыстай сілы.
🔸Прынята пасля асвячэння вербачак сцябаць імі адзін аднаго, прыгаворваць: «Не я б'ю — вярба б'е. За ты­дзень — Вялікдзень».
🔸Галінкі вярбы брaлi з сабой у поле на «засеўкі», на Юр'е, на зажынкі...
🔸Выстаўлялі на акно, каб адагнаць навальніцу.
🔸Білі кожны кут у хаце, каб засцерагчыся ад пажару.
🔸Пупышкамі вярбы лячылі ад бясплоднасці, алкагалізму.

Яшчэ больш чытайце тут.

🎂 Народжаныя 28 красавіка шчырыя, добрыя людзі. Насіць ім варта ЯШМУ

#народны_каляндар