📸 У АБ'ЕКТЫВЕ 6️⃣ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ

Субота разам з аднакласнікамі і бацькамі - гэта весела, цікава, і захапляльна.

Экскурсію-квэст "Мой Мінск" для вучняў пачатковых класаў арганізавала і правяла Вольга Кірылаўна Нядзвецкая. Вучні
пабывалі на Замчышчы🏰 і даведаліся, дзе быў заснаваны Мінск у 1️⃣1️⃣ ст, як выглядаў горад і якімі грашыма ў ім карысталіся жыхары, адшукалі месца брамы ў Замчышчы і даведаліся, што стала з горадам у 16 ст. А яшчэ знайшлі ў Радзівілаўскім летапісе дату бітвы на Нямізе, паспрабавалі яе прачытаць і збудавалі гэтую дату са сваіх фігур, склалі план Замчышча, адшукалі, што значыць слова "Няміга", трапілі на рыначную плошчу і знайшлі на ёй чворак (чатырохграшовік 16 ст.).

Гімназісты паказалі добрыя веды пра гісторыю роднага горада і здабылі новую цікавую інфармацыю.

🧐📃 Весела, дружна і з карысцю правялі час.

#гимназия_23
#шестойшкольныйдень