Увага!

Запрашаем вучняў 5-11 класаў прыняць удзел у рэспубліканскім інтэрнэт-конкурсе💻, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне📃!

🔔Удзел у конкурсе з'яўляецца бясплатным.

📌Тэрмін правядзення мерапрыемства
з 2 лютага па 30 красавіка 2021 года.

💫Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях вучняў:
* 5-6 класы;
* 7-8 класы;
* 9-11 класы

📌Для ўдзелу ў конкурсе неабходна:
🖋напісаць кароткае апавяданне на беларускай ці рускай мове,
🖋запоўніць заяўку па вызначанай форме і накіраваць на электронны адрас adumetod@adu.by з абавязковай пазнакай ў тэме пісьма "Рэспубліканскі інтэрнэт-конкурс, прысвечаны100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне"📨📧.

🔜Заяўкай удзельнік пацвярджае сваё аўтарства і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства.

🔁Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення будзе размяшчацца на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by).

#конкурс
#гимназия_23