8⃣ лютага адзначаецца народнае свята Фёдар-памінальнік.

📌У гэты дзень
ушаноўваюць памяць вялебнага Хведара Студыта.

🎭 Народныя традыцыі:

🔸 Нябожчыкі, якія вельмі сумуюць, могуць пакінуць замагільны свет і наведаць жывых сваякоў.
🔸Гэта тычыцца тых, хто забыўся пра іх, даўно не наведваў магілы і не ставіў свечкі.
🔸Каб гэтага не адбылося, існуе шмат абрадаў: пакладзеная пад парог сякера, накрэсленыя на вокнах крыжы.
🔸Заказвалі малебен, асвяшчалі дом і двор святой вадой.
🔸Гэты дзень называлі яшчэ «гарохавым», бо па гароху прадказвалі надвор'е.
🔸Пажадана было пакарміць птушак са словамі: «Сабе клюйце, мне грашыма плюйце».

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць:

🔹Ясна і няма ветру - вясна настане рана і не будзе халоднай.
🔹 Калі сініца з раніцы спявае, то зіма яшчэ не прыйдзе.
🔹Калі рассыпаны на талерку гарох звонка коціцца, гэта да маразоў, а калі глуха, пойдзе снег.

🎂Людзі, народжаныя ў гэты дзень, елі гарохавую кашу, каб мець сілы ўвесь будучы год. Насіць ім варта алмаз.
#народныкаляндар
#сш34