РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Грамніцы.

Існуе ў сённяшняга старажытнага свята і іншая назва – Грамніцы, якое было калісьці святам жывога агню і мае язычніцкія карані.
Гэтакая назва звязана з даўнім богам грымот і маланак Грамаўніком ці інакш Перуном.

Назіраючы за надвор’ем, нашы продкі заўважалі, што гэты дзень з’яўляецца мяжой прыродных сезонаў. Дарэчы, у народным календары захавалася выслоўе "Грамніцы – паўзіміцы", бо менавіта сёння зіма паварочвацца на цёплы час. Таму Грамніцы і святкаваліся як сустрэча зімы з летам.
Старажытныя Грамніцы, як і Стрэчанне, звязаны са шматлікімі традыцыямі і забаронамі.

#советский_район #расцем_беларусамі