3⃣0⃣ снежня адзначаецца народнае свята Данілаў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці прарока Данііла і святых Ананія, Азарыя і Місаіла.

🎭 Народныя традыцыі

🔸30 снежня асаблівую ўвагу надавалі агню.
🔸«Гаспадыня печ паліла, каб на два дні цяпла хапіла», — прыкмячалі людзі.
🔸Уначы ж разводзілі велізарныя вогнішчы ды прыгаворвалі: "Разгані, агонь, цемру, напужай сцюжу".
🔸У гэты дзень незамужнія дзяўчаты спрабавалі атрымаць ад святога Данііла хоць крыху празорлівасці.
🔸Каб убачыць будучага мужа ў сне, бралі тры лаўровыя лісты і запісвалі на іх імёны святых Ананія, Азарыя і Місаіла.
🔸 Затым клалі іх пад падушку і накіроўваліся спаць.
🔸Сны, якія прысніліся ў апошнія дні снежня, лічыліся прарочымі.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🔹 Які Данілаў дзень, такі і май.
🔹На Данілаў дзень іней - праз 7 дзён наступіць пацяпленне.
🔹За акном завіруха - пчолы будуць добра працаваць.
🎂 Народжаныя 30 снежня маюць выдатныя арганізатарскія здольнасці. Насіць ім варта яшму.